23 чэрвеня 2016 года з 10 да 12 гадзін у зале аддзялення паштовай сувязі “Дзятлава-1” будзе праводзіцца “Дзень падпісчыка” разам з прадстаўнікамі газеты “Перамога”. Запрашаем наведаць пошту, аформіць падпіску на другое паўгоддзе.
У 12 гадзін адбудзецца розыгрыш прызоў. Удзел у ім могуць прыняць тыя, хто мае падпісныя квіткі на тры або шэсць месяцаў другога паўгоддзя. Тэлефон для даведак 2-18-07.
Рэдакцыя газеты “Перамога”.