У лютым свой 80-гадовы юбілей адзначыла былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Новаяльнянскай сярэдняй школы Вера Іосіфаўна Логінава.

Яе жыццё больш за трыццаць гадоў было звязана з педагогікай. Дабрыня і адкрытасць, патрабавальнасць і прынцыповасць, крэатыўнасць і дасведчанасць – вось тыя якасці, якія дапамагалі Веры Іосіфаўне на працягу ўсёй педагагічнай дзейнасці будаваць стасункі са сваімі  выхаванцамі.

Нарадзілася Вера Іосіфаўна ў вёсцы Змяёўцы  Дзятлаўскага раёна ў 1941 годзе. Нягледзячы на тое, што ў пасляваенны час вучыцца было цяжка, многага не хапала, паспяхова скончыла Дзятлаўскую сярэднюю школу № 2.

Да прафесіі  педагога ішла свядома, марыла пра яе з дзяцінства.

Сваё юнацкае імкненне рэалізавала ў Аршанскім індустрыяльна-педагагічным вучылішчы, атрымаўшы ў 1964 годзе спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў. Спачатку маладая настаўніца працавала ў Засульскай васьмігадовай школе, што на Міншчыне, а пасля перавялася ў Крупаўскую сярэднюю школу Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры.

А ўжо з верасня 1965 года Вера Іосіфаўна пачала працаваць у Новаяльнянскай сярэдняй школе. Працуючы выхавацелем групы падоўжанага дня, завочна вучылася ў Гродзенскім педагагічным інстытуце на факультэце беларускай філалогіі.

Як настаўніца беларускай мовы, сваю задачу бачыла ў тым, каб сфарміраваць у вучняў актыўную жыццёвую пазіцыю, развіваць у кожным  сваім выхаванцы прыроджаны талент, любоў і павагу да роднага беларускага слова. Як вынік, яе вучні  станавіліся неаднаразовымі прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.

За плённую працу ў сістэме адукацыі настаўніца неаднаразова была ўганаравана: у 1984 годзе ёй была прысвоена кваліфікацыя “старшы настаўнік”, а ў 1991 годзе – вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. Таксама ў скарбонцы дасягненняў Веры Іосіфаўны – граматы Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела адукацыі, Ганаровая грамата міністэрства адукацыі Беларускай ССР, грамата Вярхоўнага Савета БССР.

Прыклад Веры Іосіфаўны натхняў і іншых педагогаў школы. Яны далучаліся да алімпіяднага руху, удзелу ў конкурсах.

Сёння ў Новаяльнянскай сярэдняй школе працуе шмат настаўнікаў – былых вучняў Веры Іосіфаўны. Яны памятаюць яе ўрокі і стараюцца быць прадаўжальнікамі добрых і слаўных традыцый. Ёсць вучні, якія і праз шмат гадоў з гонарам паўтараюць, што толькі дзякуючы Веры Іосіфаўне не згубіліся ў жыцці, не збочылі са сваёй сцяжыны, не зламаліся пад цяжарам жыццёвых нягод, а годна вытрымалі экзамен на чалавечнасць.

Кацярына МІХАЛЕВІЧ,
настаўніца Новаяльнянскай сярэдняй школы

 

 

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago