Педагогі, бацькі і дзеці – за бяспеку разам

У  рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” сумесна з інспектарамі Дзятлаўскага РАНС Мартай Мілаш і Сяргеем Цвірко ў Гезгалаўскім яслях-садзе прайшоў конкурс “Мама, тата, мы – у  бяспецы моцныя”.

Мерапрыемства прайшло ў форме спаборніцтва дзвюх каманд бацькоў і дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. “Зорачкі” і “Іскрынкі” змагаліся за перамогу ў конкурсах: “Вызаў ратаўнікоў”, “Эвакуацыя”, “Сябра я ў бядзе не кіну”, “Бяспечны дом”, “Правілы ведаю – заўсёды выконваю”, у якіх удзельнікам неабходна было паказаць веданне правілаў пажарнай бяспекі.

Мужным і смелым татам у конкурсе “Ратаўнік” прыйшлося не толькі прымерыць на сябе баявую амуніцыю сапраўдных ратаўнікоў, але і выратаваць дзяцей і дарослых ад пажару, пераправіць іх на бяспечны “востраў”.

Акрамя таго, бацькі прадэманстравалі, наколькі яны ведаюць небяспечныя прадметы ў доме (кватэры) і цацкі для дзяцей дашкольнага ўзросту, адзіны нумар тэлефона  экстранных службаў, дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.

Напрыканцы старшы  інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш уручыла ўсім удзельнікам мерапрыемства памятныя сувеніры: дзецям – размалёўкі і наклейкі МНС, бацькам – буклеты “Не пакідайце дзяцей адных” і друкаваны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.

Спадзяёмся, што нашы выхаванцы з такой усебаковай падтрымкай будуць выконваць правілы бяспекі як дома, так і на вуліцы, прымяняць, пры неабходнасці, атрыманыя веды па бяспецы жыццядзейнасці.

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

7 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

7 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

7 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

8 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

9 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago