Сімвалічна, што Дзень энергетыка ўжо на працягу многіх дзесяцігоддзяў адзначаюць 22 снежня – у самы кароткі светлавы дзень, калі агні ў дамах запальваюцца раней звычайнага, а неабходнасць у электраэнергіі відавочная.
Энергетыка сёння – аснова жыццядзейнасці ўсіх галінаў эканомікі ў кожным раёне, вобласці па ўсёй Беларусі. Ад нашай з вамі працы залежыць надзейная работа заводаў, сельгаспрадпрыемстваў, школ, бальніц, цяпло і ўтульнасць у дамах, а значыць – якасць жыцця насельніцтва. Падтрыманне якаснага бесперабойнага электразабеспячэння – наш прафесійны абавязак перад краінай і спажыўцамі.
Наша работа патрабуе высокага прафесіяналізму, самааддачы і любові да сваёй справы. У любы час сутак, працуючы ў штатным рэжыме або экстрэмальных умовах надвор’я, энергетыкі праяўляюць мужнасць, адказнасць і адданасць прафесіі.
З гонарам хачу адзначыць работу нашых калег, якія ў мінулым годзе і сёлета прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі ў Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Яны праявілі найлепшыя прафесійныя якасці, прадэманстравалі адзінства і згуртаванасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу як спажыўцам, так і калегам.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, чые праца і вопыт пакладзены ў фундамент нашай сістэмы, хто праз усё жыццё пранёс ганаровае званне – энергетык.
Дзякуючы кампетэнтнасці, вопыту, захаванню традыцый мы здольны сёння рэалізоўваць самыя складаныя праекты і працаваць на апераджэнне, забяспечваючы перспектыўнае развіццё эканомікі краіны. Дзякую вам за работу і ўпэўнены, што калектыў Ваўкавыскіх электрычных сетак, у тым ліку Дзятлаўскі РЭС, наперадзе чакаюць новыя амбіцыёзныя праекты.
Віншую ўсіх, хто звязаны са сферай энергетыкі, з прафесійным святам, а таксама надыходзячымі Новым годам і Калядамі. Жадаю шчасця, здароўя вам и вашым блізкім, цяпла і святла ў вашых дамах і сэрцах. Жадаю вам прафесійнага майстэрства, упэўненасці ў сваіх сілах і новых дасягненняў на карысць нашай роднай Беларусі.
Анатоль МІКЛАШЭВІЧ,
дырэктар філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga