Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Дзятлаўскага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры.

Вы стаіце на варце закона, сумленна і бескарысліва служыце краіне. Дзякуючы вашым намаганням спынена мноства парушэнняў законаў у эканамічнай і сацыяльнай сферах. Мы выказваем вам вялікую ўдзячнасць за нашу ўпэўненасць у заўтрашнім дні, за забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці. Ваша грамадзянская мужнасць, смеласць і рашучасць у абароне закона, ваш бясспрэчны прафесіяналізм дазваляе аператыўна вырашаць пастаўленыя перад вамі задачы.

Пракуратура – найважнейшае звяно праваахоўнай сістэмы нашай краіны, якое спрыяе станаўленню і развіццю дэмакратычнай прававой дзяржавы.

Ад работы супрацоўнікаў органаў пракуратуры напрамую залежыць якасць абароны сацыяльных правоў і эканамічных свабодаў грамадзян, законных інтарэсаў дзяржавы.

Надзейным залогам паспяховай дзейнасці з’яўляюцца ўласцівыя работнікам пракуратуры прафесіяналізм, шырокія веды, прынцыповасць і адказны падыход да выканання службовага абавязку.

Перакананы, што супрацоўнікі пракуратуры і далей будуць з гонарам выконваць пастаўленыя задачы, абараняючы інтарэсы нашай краіны і жыхароў раёна, спрыяць умацаванню беларускай дзяржаўнасці, забеспячэнню вяршэнства права і законнасці.

У дзень прафесійнага свята выказваем удзячнасць не толькі дзеючым супрацоўнікам пракуратуры, але і ўсім ветэранам, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё нашага раёна, перадалі назапашаны вопыт новаму пакаленню работнікаў пракуратуры.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

3 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

3 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

3 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

3 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago