“Патрыёт”: адпачынак з карысцю – гэта здорава!

У рамках тыдня студэнцтва і моладзі, які праходзіць у нашай краіне з 19 па 25 чэрвеня, на базе Хвінявіцкай сярэдняй школы адбылася сустрэча з адпачывальнікамі палатачнага дзевяцідзённага летніка “Патрыёт”.

Тут падмацоўваюць сваё здароўе, набіраюцца сілаў і станоўчых уражанняў 20 юнакоў і 8 дзяўчат – навучэнцаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Кожны дзень змены прыносіць школьнікам новыя падзеі, на гэты раз з імі сустрэліся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Моладзевы лідар раёна анансавала, што ў апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі, якому папярэднічае тэматычны тыдзень. Ён напоўнены рознымі мерапрыемствамі, у тым ліку ладзіцца моладзевая акцыя “За справу!” па ўборцы помнікаў і воінскіх пахаванняў да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Валанцёры ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца” арганізуюць сустрэчы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі і тымі, якія засталіся без апекі бацькоў. Завершыцца тыдзень моладзевым капуснікам на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а для працоўнай моладзі – турысцкім злётам.

Таксама Кацярына Хілімончык акцэнтавала ўвагу дзяцей на бяспечных паводзінах у час летніх канікулаў, асабліва пры наведванні вадаёмаў. Нагадала, што купацца можна толькі на гарадскім пляжы ў горадзе Дзятлаве і пляжы санаторыя “Радон”, астатнія месцы для купання ў раёне забаронены, маніторынгі на іх праводзіць “Летні патруль” з удзелам актывістаў таварыства АСВОД і ГА “БРСМ”.

Тэму прадоўжыў Віктар Петрукевіч. Ён падкрэсліў, што жыццё і здароўе – гэта галоўныя каштоўнасці для чалавека і рызыкаваць імі не варта. Расказаў аб адказнасці за наведванне лясоў у час, калі на гэта накладзена забарона МНС, увогуле аб патрабаваннях пажарнай бяспекі пры адпачынку. Узгадаў асноўныя артыкулы антыалкагольнага заканадаўства, папярэдзіў і аб іншых магчымых “падлеткавых” парушэннях, такіх, як ваджэнне аўтамабіля або матацыкла без вадзіцельскага пасведчання, парушэнні ў інтэрнэт-прасторы, распаўсюджанне наркатычных сродкаў. Праваахоўнік заклікаў весці законапаслухмяны лад жыцця і ўключацца ў карысныя формы занятасці моладзі, у тым ліку прапанаваў запісвацца ў студэнцкія атрады, якія функцыянуюць у нашым раёне, займацца спортам і творчасцю. Напрыканцы Віктар Петрукевіч пажадаў школьнікам шчаслівых канікулаў, выказаў спадзяванне, што іх адпачынак у “Патрыёце” будзе яркім і запамінальным, а каб не быць галаслоўным, паказаў ім, якімі спецсродкамі і зброяй цяпер карыстаюцца праваахоўнікі. Юнакі і нават дзяўчаты самі змаглі патрымаць іх у руках, прымераць, пафатаграфавацца.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago