Сёлета, згодна з загадам Міністра ўнутраных спраў № 148, у Беларусі былі размеркаваны шэсць легкавых аўтамабіляў. Адзін з іх “прыехаў” на Дзятлаўшчыну, у філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”.
Аўтамабіль дзятлаўчанам у афіцыйнай абстаноўцы перадалі ў Лідскім аддзеле Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь.
– Мы пісалі хадайніцтва на Міністэрства ўнутраных спраў, і яно было станоўча задаволена, – расказаў дырэктар філіяла Васілій Шпакоўскі. – Добрыя ўзаемаадносіны з Дэпартаментам аховы ў нас склаліся даўно, і сёлета мы атрымалі аўтамабіль “Шэўрале Ніва”, які 10 гадоў быў на балансе ў Лідскім аддзеле. За такі шчодры і вельмі патрэбны падарунак выказваю словы ўдзячнасці міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Івану Кубракову, начальніку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС РБ Алегу Пятрышчу, старшаму інспектару аддзела тылавога забеспячэння Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС РБ Аляксандру Покуцю.
Ключы ад “Нівы” кіраўнік філіяла ўручыў майстру Руслану Саўрасу, машына зарэгістравана ў МРЭА ДАІ і ўжо выкарыстоўваецца ў рабоце. Стары УАЗ у бліжэйшы час будзе спісаны на металалом.
– Такой усепраходнай машыны нам вельмі не хапала, асабліва для правядзення выязных работ па нарыхтоўцы драўніны ў лесе. На нашым балансе быў УАЗ, які не падлягаў рамонту, – адзначыў Васілій Іванавіч. – Цяпер зможам больш аператыўна выконваць свае рабочыя задачы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…