На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2014 года №397 “Аб тэхналагічным далучэнні” раён электрычных сетак аказвае паслугу для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў па далучэнні аб’ектаў магутнасцю да 250 кВА (230 кВт) да электрычных сетак энергасістэмы.

Тэхналагічнае далучэнне ўключае:

* атрыманне тэхнічных умоваў;

* распрацоўку праекта знешняга электразабеспячэння;

* выкананне работ па праекце;

* падключэнне электраўстановак.

Асноўныя перавагі для спажыўцоў заключаюцца ў наступным.

1. Рэалізацыя падключэння аб’екта па прынцыпе “Адно акно”. Спажывец заключае дагавор з электразабяспечвальнай арганізацыяй на тэхналагічнае далучэнне, і далей усе пытанні вырашае электразабяспечвальная арганізацыя. Вынікам рэалізацыі тэхналагічнага далучэння з’яўляецца факт падачы напружання на ўводнае ўстройства ва ўзгодненыя тэрміны.

2. Усе неабходныя ўзгадненні і дазволы для праектавання і будаўніцтва сетак знешняга электразабеспячэння афармляюцца сіламі электразабяспечвальнай арганізацыі.

3. Усе электрычныя сеткі, пабудаваныя згодна з дагаворам на тэхналагічнае далучэнне, паступаюць ва ўласнасць энергасістэмы. Спажывец у далейшым не нясе выдаткаў на эксплуатацыю гэтых сетак, якія часта звязаны з неабходнасцю перадачы на баланс энергазабяспечвальнай арганізацыі.

4. Кошт будаўніцтва вызначаецца па стаўках, зацверджаных Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Па дадатковую інфармацыю вы можаце звярнуцца ў Дзятлаўскі раён электрычных сетак або азнаёміцца на сайце РУП “Гроднаэнерга” www.energo.grodno.by.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации