Партыя “Белая Русь” ужо і на Дзятлаўшчыне

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

– У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 2 мая 2023 года была зарэгістравана Беларуская партыя “Белая Русь”, ініцыятарам стварэння якой выступала аднайменнае грамадскае аб’яднанне. 13 мая прынята рашэнне Вышэйшага палітсавета партыі аб фарміраванні яе арганізацыйных структур ва ўсіх раёнах нашай краіны. Ужо набліжаецца да завяршэння распрацоўка базы ўліку, формы білетаў, у чэрвені адбудуцца іх урачыстыя ўручэнні. Усяго ад Дзятлаўскага раёна заснавальнікамі партыі выступілі 49 чалавек. Пасля яе рэгістрацыі ўсе яны аўтаматычна становяцца членамі партыі. Шчырая зацікаўленасць грамадзян стаць удзельнікамі працэсу адзначалася ў час абмеркавання пытанняў партыйнага будаўніцтва. І сёння я ўжо магу вас назваць “паважанымі аднапартыйцамі і аднадумцамі”, павіншаваць са знакавай падзеяй у гісторыі. Веру, што за партыяй “Белая Русь” будучыня палітычнага партыйнага будаўніцтва нашай краіны, – звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч.

Для работы канферэнцыі была выбрана падліковая камісія, зацверджаны парадак работы, сакратаром канферэнцыі абралі намесніка старшыні РГА “Белая Русь” Вольгу Рагачову, аднагалосна ўсе прысутныя падтрымалі і рашэнне Вышэйшага палітсавета па стварэнні на Дзятлаўшчыне раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” з правам юрыдычнай асобы, а затым прыступілі да фарміравання яго рабочых органаў.

У колькасці сямі чалавек быў выбраны Савет раённага аддзялення партыі, у які ўвайшлі Марына Лашкоўская, Марына Нячай, Святлана Залучан, Вольга Бойка, Таццяна Дорда, Валерый Макарчык, Алена Круглова. Галоўным крытэрыем іх абрання была актыўная жыццёвая пазіцыя. Кандыдатамі ў члены Савета сталі Алена Шайбак і Аляксей Урбановіч. У якасці кандыдата на пасаду старшыні Савета раённага аддзялення партыі за арганізатарскія здольнасці і дзелавыя якасці была прапанавана, а затым і аднагалосна падтрымана ўдзельнікамі канферэнцыі Марына Лашкоўская. З гэтай урачыстай падзеяй яе павіншавалі Ігар Кухарэвіч і аднапартыйцы.

– Дзякую за высокі давер і даручэнне такой важнай місіі, – падзякавала ўдзельнікам канферэнцыі Марына Яўгеньеўна, – Партыя – гэта каманда аднадумцаў. Упэўнена, што наша каманда будзе працаваць над мэтамі і задачамі, якія дазволяць невялікаму Дзятлаўскаму раёну стаць яшчэ больш паспяховым і ў цэлым паспрыяюць развіццю Рэспублікі Беларусь.

Намеснікамі старшыні Савета раённага аддзялення партыі былі абраны Алена Круглова і Алена Чайкоўская, членамі кантрольна-рэвізійнай камісіі – Таццяна Нікіпорчык, Алена Грамко, Вольга Юшкевіч, кандыдатам у кантрольна-рэвізійную камісію – Алена Васкель. Дэлегатамі на Гродзенскую абласную партыйную канферэнцыю вылучаны Марына Лашкоўская, Алена Круглова, Алена Гарановіч, Алена Чайкоўская, Ігар Кухарэвіч.

Апошнім разгледзелі пытанне аб пералічэнні членскіх узносаў за май-жнівень 2023 года на разліковы рахунак сакратарыята для рэалізацыі ўстаўных мэтаў і задач Беларускай партыі “Белая Русь”.

Напрыканцы да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, які павіншаваў іх са знакавай падзеяй, пажадаў поспехаў у партыйнай рабоце, дабрабыту і актыўнай работы на карысць краіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

10 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

23 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

23 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

1 день ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

1 день ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 день ago