Categories: Улада

Папраўкі ў Банкаўскі кодэкс і ў закон аб пенсійным забеспячэнні разгледзяць дэпутаты 9 лістапада

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 9 лістапада плануюць разгледзець дзесяць законапраектаў, у тым ліку — папраўкі ў Банкаўскі кодэкс і ў закон «Аб пенсійным забеспячэнні». Абодва дакументы падрыхтаваны да першага чытання, паведамілі ў прэс-службе парламента.
У першым чытанні таксама будуць разгледжаны змяненні і дапаўненні ў некаторыя беларускія законы.
У другім чытанні на пасяджэнні плануецца прадставіць папраўкі ў закон «Аб патэнтах на выходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры».
Пералікам пытанняў традыцыйна прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дакументаў — міжурадавага пагаднення Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю; пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года; міжурадавага пагаднення Беларусі і Грузіі аб паветраных зносінах; міжурадавага пагаднення Беларусі і Кітая аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
Акрамя таго, сярод прадстаўленых для ратыфікацыі дакументаў будуць пагадненне аб парадку добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый адносна прамысловых тавараў і правядзення ЕЭК разбору, звязанага з прадастаўленнем краінам ЕАЭС спецыфічных субсідый, а таксама пагадненне аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічным забеспячэнні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.
administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

15 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

16 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

16 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

17 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

19 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

19 часов ago