Памятаем традыцыі – глядзім у будучыню!

У Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбыўся бенефіс “Будучыня ў руках маладых!”, які сабраў на творчай пляцоўцы членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА”, дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, педагогаў-арганізатараў.

– Наша сустрэча праходзіць у рамках форума дзіцячых ініцыятыў і модуля дня “Памятаем традыцыі – глядзім у будучыню!” тэматычнага тыдня “Я – грамадзянін краіны Піянерыя!”, прысвечанага дню заснавання ГА “БРПА”, які адзначаецца 13 верасня, – павітала прысутных старшыня раённага савета ГА “БРПА Ірына Мішчанка. – Бенефіс “Будучыня ў руках маладых!” – гэта праекты і перспектывы, меркаванні, ідэі, развіццё, аднак галоўнае – гэта імкненне, рух і вынікі. Шмат дасягненняў і адкрыццяў робіцца менавіта вамі, моладдзю Дзятлаўшчыны, неабыякавай да развіцця горада і раёна. Як памятаеце, у нас рэалізуецца праграма сумеснай работы двух грамадскіх аб’яднанняў: Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі на 2022-2025 гады “Платформа магчымасцяў”. Яе асноўная мэта – стварэнне ўмоваў для сумеснай дзейнасці арганізацый, што садзейнічае ўсебаковаму развіццю дзяцей і моладзі ў Беларусі і грамадзянскай супольнасці на аснове выхаваўчага патэнцыялу і традыцый. У час сустрэчы ў нас пройдзе кааптацыя ў састаў раённага савета ГА “БРПА” членаў дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба, разгледзім пастанову абласнога савета ГА “БРПА” аб конкурсах у 2024-2025 навучальным годзе, распрацуем свае – раённыя, а таксама прымем удзел у гарадскім бліц-туры “Мы – будучыня нашай краіны!”.

Шляхам адкрытага галасавання ўдзельнікі форуму правялі кааптацыю і прынялі пастановы аб конкурсах, а затым паўдзельнічалі ў віктарыне бліц-тура на веданне нацыянальнай сімволікі, традыцый, святаў, гістарычных падзей, заканадаўства, у тым ліку выбарчага.

Прыемным момантам сустрэчы стала экскурсія па музеі моладзевага руху Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якую правяла Наталля Бойка.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

7 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

7 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

8 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

8 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

8 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

8 часов ago