У Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на Дзятлаўшчыне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, у ліку якіх – тэматычная экскурсія “Трагічная гісторыя Дзятлаўшчыны”.
На яе выхаванцаў летнікаў райцэнтра запрасіў раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
Экскурсаводы Вольга Цюшляева і Алена Абрамчык расказалі дзецям, як самая страшная вайна мінулага стагоддзя прыйшла на Дзятлаўшчыну, аб мужнасці абаронцаў нашай Радзімы, якія першымі сустрэлі націск фашыстаў, загінулі, але не здаліся. На месцы іх пахавання ў Дзятлаве быў усталяваны адзін з ключавых манументаў народнай памяці – абеліск Славы. Юных наведвальнікаў музея сустрэў супрацоўнік установы ў вобразе савецкага салдата, каб расказаць пра зброю і тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці даведаліся пра партызанскі рух і такое доўгачаканае лета 1944 года, калі наш раён быў вызвалены ад нямецкай акупацыі.
Экскурсантаў запрасілі ў новую музейную залу, экспазіцыя якой прысвечана генацыду беларускага народа, каб расказаць школьнікам пра трагедыю яўрэйскага насельніцтва на Дзятлаўшчыне і не менш пакутную долю знішчаных з жыхарамі вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні. У кожным з гэтых населеных пунктаў устаноўлены помнікі ў памяць аб трагедыі.
Мерапрыемства прадоўжылася тэматычнай праграмай каля помніка нашаму славутаму земляку Іосіфу Філідовічу. Алена Абрамчык расказала гісторыю партызанскага шпіталя ў Ліпічанскай пушчы, створанага Іосіфам Юр’евічам, і гібелі сувязнога, які нават пад страхам смерці не выдаў партызан. Яна прачытала верш уласнага сачынення, прысвечаны герою.
Дзеці ўшанавалі памяць аб загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да помніка, і прадоўжылі свой маршрут.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…