Памяць, якая не згасла ў вяках

Cупрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі cярэднюю школу №3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Сустрэча была прысвечана адной з самых балючых старонак нашай гісторыі – трагедыі спаленых вёсак. Гісторыка-патрыятычны час пад назвай “Сумны набат Хатыні” стаў для вучняў 11 класа не проста ўрокам мінулага, а шчырым напамінам пра тое, як важна берагчы мір і шанаваць подзвіг свайго народа. Падчас сустрэчы бібліятэкар нагадала, што хатынскі звон, які раздаецца над былымі вуліцамі кожныя 30 секунд – гэта не проста мелодыя, а вечны напамін аб сотнях спаленых вёсак і мільёнах ахвяр. Вучні праслухалі гісторыю адзінага дарослага сведкі тых падзей – Іосіфа Камінскага, які стаў прататыпам знакамітага помніка “Няскораны чалавек”.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на трагедыі нашага роднага краю. Дзятлаўшчына – гэта зямля, якая моцна пацярпела ад фашысцкага тэрору. Сапраўдным болем у сэрцах прысутных адгукнуліся назвы вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні: Дубраўка, Вялікая Воля, Гарадкі, Трахімавічы, Дубароўшчына і іншыя. Многія з гэтых населеных пунктаў так і не адрадзіліся пасля вайны. Вучні з хваляваннем слухалі пра тое, як у полымі гінулі цэлыя сем’і, як нішчылася мірнае жыццё нашых землякоў.

Да мерапрыемства была аформлена наглядная выстава-напамін  “Хатынь … МЫ ПОМНІМ!”. Мерапрыемства стала шчырым дыялогам паміж мінулым і будучыняй, напамінам аб тым, што мы не маем права забываць.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

59 минут ago

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

14 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

16 часов ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

16 часов ago

Украў, выпіў – у турму

Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…

17 часов ago

Бяспека вышэй за ўсё

Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…

18 часов ago