У Беларусі памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах 2018 года плануецца павялічыць у сярэднім на 10 працэнтаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
“Апошнія гады адзначаецца павелічэнне ахопу школьнікаў летнім аздараўленнем. У летнюю кампанію 2018 года гэты паказчык узрасце да 35 працэнтаў ад колькасці дзяцей школьнага ўзросту, – сказаў Генадзь Балбатоўскі. – Гэтым летам, як і ў папярэднія гады, пуцёўкамі ў лагеры будуць забяспечаны ўсе жадаючыя і маючыя патрэбу ў аздараўленні юныя грамадзяне”.
Дырэктар цэнтра праінфармаваў, што на летнюю аздараўленчую кампанію 2017 года было накіравана з рэспубліканскага бюджэту Br39,4 млн, з іх на падрыхтоўку лагераў да сезона – Br0,6 млн. Асноўны аб’ём фінансавання выдзелены на патанненне пуцёвак. У бягучым годзе датацыя на адну пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам 18 дзён склала Br175, у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён – Br75, у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – Br72, у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – Br80, у спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – Br82, у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – Br196, у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён – Br85.
На летніх канікулах 2017 года ў лагерах усіх тыпаў аздаравіліся 368 тыс. дзяцей (103 працэнты да плана). Пабывалі ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем 156,1 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак (у тым ліку ў стацыянарных лагерах – 85,9 тыс.), у лагерах з дзённым знаходжаннем адпачылі 211,9 тыс. дзяцей.
У летнюю аздараўленчую кампанію функцыянавала 6100 аздараўленчых лагераў: 1642 – з кругласутачным знаходжаннем (у тым ліку 146 стацыянарных) і 4458 – з дзённым знаходжаннем.
Аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах, дадаў Генадзь Балбатоўскі.

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации