Паклапоцімся пра адпачынак дзяцей загадзя

19 красавіка пад старшынством намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігара Кухарэвіча прайшла рабочая нарада па пытаннях падрыхтоўкі летняй аздараўленчай кампаніі для школьнікаў нашага раёна.

Удзел у сустрэчы прынялі кіраўнікі і спецыялісты адказных службаў Дзятлаўшчыны.

Плануецца, што сёлета ў час летніх канікулаў у летніках, арганізаваных аддзелам адукацыі райвыканкама, і ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Баравічок” змогуць адпачыць 1310 юных жыхароў раёна, яшчэ 167 дзяцей накіруюцца ў спартыўна-аздараўленчыя летнікі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Гасцінная дзятлаўская зямля прыме і некалькі дзясяткаў навучэнцаў школ горада Гродна, якія будуць адпачываць у аграгарадку Гезгалы.

Звяртаючыся да прысутных, Ігар Кухарэвіч падкрэсліў, што спецыялісты адказных структур раёна павінны зрабіць усё магчымае, каб дзіцячы адпачынак стаў цікавым, карысным для здароўя і прайшоў бяспечна. Для гэтага загадзя неабходна праверыць гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі будучых летнікаў, каб пазбегнуць траўмавання непаўналетніх. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў дазваляе на належным узроўні выконваць усе санітарныя нормы і патрабаванні пры арганізацыі харчавання адпачывальнікаў, аднак многае залежыць ад сумленных адносінаў да справы адказных спецыялістаў, і кожны работнік павінен разумець важнасць праблемы. Уважліва трэба падысці і да падбору педагагічных кадраў.

Пуцёўкамі ў летнікі ў першую чаргу плануецца забяспечыць неабароненыя катэгорыі дзяцей, аднак варта пастарацца, каб усе жадаючыя змаглі прайсці летняе аздараўленне. Для тых узроставых катэгорый непаўналетніх, якім гэта неабходна, плануецца арганізаваць дзённы сон. Шмат увагі будзе надавацца медыцынскаму абслугоўванню адпачывальнікаў.

Каб кожны дзень у лагеры праходзіў адметна і запамінаўся надоўга, намеснік старшыні райвыканкама даў даручэнне педагогам і спецыялістам службаў раёна запланаваць цікавыя мерапрыемствы як у рамках святкавання важных для краіны дат, так і спартыўнай, прафарыентацыйнай, патрыятычнай накіраванасці. Згодна з запытамі дзяцей, будуць ладзіцца экскурсіі ў іншыя гарады вобласці і рэспублікі.

У бліжэйшыя тыдні педагогаў заклікалі актыўна папрацаваць з бацькамі навучэнцаў, расказаць ім аб магчымасці аздараўлення дзяцей у дзённых і кругласутачных летніках раёна. Інфармацыю аб летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года можна будзе знайсці на сайце аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

9 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

10 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

11 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

11 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago