Сярод агульнай колькасці ўчыняемых злачынстваў значная іх частка прыпадае на катэгорыю сямейна-бытавых, у тым ліку злачынствы, якія падпадаюць пад артыкул 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – пагроза забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці.
Грамадзяне, якія пацярпелі ад гвалту ў сям’і ці ад названага злачынства, маюць права звярнуцца з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў праваахоўныя органы. Справы аб злачынствах, прадугледжаных артыкулам 186 КК РБ, з’яўляюцца справамі прыватна-публічнага абвінавачвання і ўзбуджаюцца па заяве пацярпелай асобы ці яе законнага прадстаўніка. Крымінальная адказнасць прадугледжана за пагрозу забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці агульнанебяспечным спосабам у выпадку, калі меліся падставы асцерагацца ажыццяўлення такой пагрозы.
Так, у вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа на грамадзяніна О. Мужчына ў снежні 2018 года ў стане алкагольнага ап’янення ў час сваркі, трымаючы ў руцэ нож, пагражаў забойствам сваёй маці. Пацярпелая рэальна ўспрыняла пагрозу, і ў яе меліся падставы асцерагацца ажыццяўлення намеру сына.
Санкцыя артыкула 186 КК РБ прадугледжвае такія віды пакарання, як грамадскія работы ці штраф, або папраўчыя работы да аднаго года, або арышт, або абмежаванне волі да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…