Навучэнцы 6,8 класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі Літаратурны музей М.Багдановіча ў горадзе Мінску.

Дзеці паглядзелі ўнікальныя фотаздымкі і рукапісы паэта, а таксама прадметы, звязаныя з яго сям’ёй і сябрамі. Асабліва ўразілі гімназістаў рэчы, якія сталі сімваламі беларускай культуры, – залататканы слуцкі пояс і арыгінальная кніга “Вянок”, а на інтэрактыўным люстэрку дэманстраваліся радкі з твораў і фотаМаксіма Багдановіча.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации