Дзень маці асаблівы для жанчын усіх узростаў і сфераў дзейнасці.
З нагоды свята 14 кастрычніка кветкі і падарункі прымалі былыя і сённяшнія работніцы сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Прыемную віншавальную місію выканаў старшыня раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак разам з работніцамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага дома культуры і народнай творчасці Марынай Варган, Таццянай Шостка, Ірынай Бакшук. Да іх далучыліся старшыні прафкамаў гаспадарак Вольга Сухецкая і Вольга Максімава.
Госці завіталі ў Хвінявічы, дзе павіншавалі шматдзетную матулю Наталлю Клюкач, а таксама Алену Дзямко, якая сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Затым яны наведалі Алену Сухецкую з КСУП “Войневічы”, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. Жанчына атрымала кветкі і грашовы сертыфікат ад Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза АПК.
Не абышлі ўвагай і пажылую жыхарку Войневічаў – матулю Марыю Белуш, якую таксама павіншавалі з Днём маці. Святочны настрой падтрымалі кранальныя песні для матуляў.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…