Вынікі абласнога прафсаюзнага конкурсу сродкаў масавай інфармацыі на лепшыя матэрыялы па прафсаюзнай тэматыцы падвялі 4 чэрвеня ў Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 17 раённых газет Гродзенскай вобласці, у тым ліку галіновыя выданні.
Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальд Юроўскі падзякаваў усім удзельнікам за плённае ўзаемадзеянне з прафсаюзнымі арганізацыямі і запэўніў, што абласны конкурс СМІ на лепшыя матэрыялы па прафсаюзнай тэматыцы стане традыцыйным.

DSC_0143

Дзятлаўская раённая газета “Перамога” была ўзнагароджана “Пасведчаннем за актыўны ўдзел у конкурсе” і каштоўным падарункам.

І. КАМАРОВА
Фота прадастаўлена Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации