Вучні Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы чарговы раз завіталі ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Для наведвальнікаў аддзялення яны падрыхтавалі канцэрт “Цалуйце рукі маме”.

З душэўнымі песнямі выступілі Дар’я і Мялена Заваротныя, Карына Верамейка, Яўгенія Анушкевіч, Алеся Адамчык, Мілана Падліпская, Анастасія Бортнік. У ролі вядучай удала выступіла Ксенія Болтач. Пранікнёна чыталі вершы Раман Лазовік, Мікіта Кучынскі, Мілана Падліпская. Дзяўчынкі парадавалі прысутных дынамічным танцам “Добры настрой”. Фінальную кампазіцыю з песняй “Неразлучныя сябры” гледачы сустракалі стоячы, дружнымі апладысментамі.

Ад удзячных гледачоў госці з Круцілавічаў атрымалі салодкія падарункі. Самі навучэнцы падарылі гледачам рознакаляровыя паветраныя шары.

Як зазначаюць арганізатары канцэрта, рыхтаваць цікавыя праграмы ім дапамагае цеснае супрацоўніцтва з работнікамі Данілавіцкага дома культуры Святланай Міхайлаўнай Грос, Інай Міраславаўнай Анушкевіч, Таццянай Аляксандраўнай Буча.

Спецыялісты і наведвальнікі аддзялення “Праменьчык” удзячны юным артыстам, іх настаўніцы Надзеі Філімонаўне Канявега за канцэрт і прыемныя ўражанні, спадзяюцца на новыя сустрэчы.

А. КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации