Напярэдадні навагодніх святаў усе чакаюць цудаў, асабліва дзеці.

Прадстаўнікі пярвічнага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Данілавіцкага сельскага савета начале са старшынёй Наталляй Мікалаеўнай падарылі дзецям цуд.

Дзядуля Мароз і Снягурка завіталі ў дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы і сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Дзятлава. Дзеці расказвалі вершы, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, нават, загадвалі жаданні.

Напрыканцы сустрэчы ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі і дзіцячыя размалёўкі.

Аргкамітэт

Похожие публикации