На ўсіх 19 выбарчых участках Дзятлаўскага раёна праходзіць працэдура датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў.
Яе старт на ўчастку № 9 у Дзятлаве быў адзначаны высокай яўкай.
Першыя, хто прагаласаваў на выбарах-2024, атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Старшыня выбарчай камісіі Наталля Клімец уручыла такі сувенір Святлане Георгіеўне, якая ў ліку першых далучылася да галасавання. Жанчына расказала, чаму прыйшла прагаласаваць датэрмінова:
– Я жыву ў Мінску, але нарадзілася і прапісана тут, у бацькоўскім доме. Пасля выхаду на пенсію прыехала да мамы пагасціць, не адкладваючы, прыйшла на выбары. Зацікаўлена галасаваць на малой радзіме, бо ў Дзятлаве жывуць вельмі добрыя людзі, мясцовыя ўлады шмат робяць для дабрабыту мясцовых жыхароў. Наколькі я ведаю ад мамы, любыя пытанні вырашаюцца тут хутка і канструкцыйна. Таму хачу паўплываць на абранне дастойных дэпутатаў у раённы і абласны Саветы. Лічу, што любы выбар правільны і яго абавязкова патрэбна зрабіць. Усім землякам здароўя і добрага настрою.
Дарэчы, такія ж сімвалічныя падарункі ад ГА “Белая Русь” першыя выбаршчыкі сёлетняй кампаніі атрымалі на іншых выбарчых участках Дзятлаўшчыны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga