Падарункі і песні – для сапраўдных мужчын (+відэа)

Цёплыя словы віншавання, песні, танцы і сюрпрызы падарылі мужчынам Дзятлаўшчыны зямлячкі ў час канцэртнай праграмы, прымеркаванай да Дня абаронцаў Айчыны.

Яна адбылася 23 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

У шматлюднай зале было нямала мужчын – прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, ваеннаслужачыя і прадстаўнікі сілавых структураў, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Свята пачалося з песеннага падарунка ад юнага Глеба Мармыша, які “марыць стаць ваенным” і з танца дзіцячага танцавальнага калектыву.

– Абаронца – гэта той, хто абараняе сваю краіну, сваю сям’ю, родных і блізкіх. Гэта дастойны, адважны і моцны мужчына, гатовы рызыкаваць сваім здароўем і нават жыццём у імя сваёй Айчыны, – агучылі простую ісціну вядучыя праграмы Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец павіншаваў дзятлаўчан з Днём абаронцаў Айчыны, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра. Ён выказаў словы гонару і ўдзячнасці на адрас цяперашніх вайскоўцаў, а таксама іх бацькоў. Бацькам нашых землякоў Яраслава Дабрука і Серафіма Каско, якія годна выконваюць свой воінскі абавязак у радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ён уручыў Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе яны служаць.

Цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным на свяце артысты і калектывы Дзятлаўшчыны. Прагучалі прыгожыя, вясёлыя, а часам і кранальныя да слёз песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Гарачыя сэрцы”, груп “Бархат”, “Сузор’е”, Таццяны Дудкінай, Ганны Харлінскай, Таццяны Шостка, Таццяны Буча, Ганны Зайцавай і Алы Чарняўскай.

Жаночы састаў народнага хора “Ветэраны ў страі” не толькі парадаваў добрай песняй, але і павіншаваў са святам старшыню Дзятлаўскага райвыканкама Андрэя Садоўскага караваем – сімвалам дабрабыту і заможнасці.

Артыстам былі адрасаваны шчырыя ўсмешкі і авацыі залы, дзе гледачы з радасцю падпявалі знаёмыя песні і нават танцавалі.

Для жадаючых зрабіць сэлфі на памяць аб свяце ў фае Цэнтра культуры працавалі тэматычная выстава і фотазона.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

34 минуты ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago