Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся не толькі кіраўніцтва раёна і грамадскія арганізацыі, але і працоўныя калектывы.
Дзятлаўскі РУП ЖКГ стаў добрым навагоднім чараўніком для сваіх “падшэфных”, выканаўшы калектыўнае жаданне выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Падарунак да ганка Шэлегаў работнікі камунальнай службы неслі адразу ўдвух.
– Што ў каробцы? – пытаюся ў намесніка дырэктара прадпрыемства Віктара Дзедуля.
– Тое, аб чым марылі юныя жыхары гэтага дома, – адказвае Віктар Станіслававіч. – Мы папярэдне пацікавіліся ў прыёмных бацькоў, які падарунак дзеці хацелі б у навагоднія святы. Тыя адказалі, што настольны футбол. І мы пастараліся знайсці надзейны, якасны, каб не адзін год дзецям прыносіў радасць.
Гасцей сустракалі гаспадары дома і ўсе дзеці, якія вельмі чакалі сюрпрыз. З вялікай цікавасцю малеча сачыла за тым, як тата-выхавальнік Аляксандр Леанідавіч адкрываў каробку, усе гаманілі, прапаноўвалі здагадкі, што за падарунак атрымалі. Настольны футбол спадабаўся ўсім. Дарослыя і дзеці падзякавалі гасцям за такую забаву, паабяцаўшы гуляць у яе дружна і весела.
Разам з камунальнікамі раёна не першы раз Шэлегаў наведвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская. З яе лёгкай рукі Дзятлаўскі жылкамунгас і сям’я пасябравалі.
– Сёння ў дзіцячым доме сямейнага тыпу жывуць дзесяць прыёмных дзяцей, большасць з іх – хлопчыкі, якія вельмі марылі пра гэту гульню. Думаю, што дзяўчынкі таксама з задавальненнем будуць бавіць час за настольным футболам. Чарговы раз хачу сказаць вялікае дзякуй калектыву Дзятлаўскага РУП ЖКГ за чуласць, за тое, што яны робяць добрыя справы для дзяцей нашага раёна, падыходзяць да гэтага шчыра і адказна, адзначыла Алена Чайкоўская.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Они в очередной раз доказали свой характер, выносливость и командный дух. https://www.youtube.com/embed/LbHKHgFWDDQ t.me/Neman102 Подписывайтесь на…
Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…
Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…
10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…
27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…