Падарожжа па адметных мясцінах

У кожнага чалавека ёсць жаданне ведаць гісторыю сваёй краіны, пабываць у невядомых мясцінах.

У першыя дні новага 2020 года навучэнцы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы адправіліся на экскурсію па месцах дыслакацыі партызанскіх атрадаў Ленінскай партызанскай брыгады на тэрыторыі Дзятлаўскага, Шчучынскага і Мастоўскага раёнаў, якую прысвяцілі 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Першым прыпынкам стаў мемарыяльны комплекс “Музей. Зямлянка”, які знаходзіцца ў вёсцы Зачэпічы Шчучынскага раёна. Мемарыяльны комплекс належыць Орлеўскаму дзіцячаму саду-сярэдняй школе імя С.П. Шупені. Настаўніца гісторыі Марыя Сядзельнік цікава, змястоўна і даступна расказала аб ваенных падзеях, вучні наведалі зямлянку.

Другі прыпынак – дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік Ліпічанская пушча”, дзе нас сустрэў дырэктар Андрэй Варабей. Ясным зімовым днём хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі па сцежках Ліпічанскай пушчы, паспрабавалі гаючую ваду са Свята-Троіцкай Шчарскай крыніцы. Побач стаіць асвечаны крыж. Мясцовыя жыхары лічаць, што вада з гэтай крыніцы валодае адмысловымі якасцямі, якія дапамагаюць пазбавіцца ад фізічнай і душэўнай немачы.

Наведалі старую дзягцярню. Як расказаў Андрэй Міхайлавіч, гэта – унікальны аб’ект, таму што на тэрыторыі Беларусі не засталося такіх месцаў, дзе б захаваліся ўсе элементы такога промыслу.

На правым беразе Шчары мы наведалі мемарыял ахвярам фашызму і героям-партызанам. Ад мемарыяла сцяжынка прывяла нас да зямлянкі-музея і сапраўднай партызанскай лазні.

Пабылі мы і на ўскрайку вёскі Шымкі, дзе каля зарослага балотца побач растуць вольха, ясень, дуб, рабіна, каліна, белая і чорная бяроза. Чуць далей убачылі групу з дубоў-веліканаў, самаму старому з якіх 450 гадоў. Асабліва здзівіліся двайному дубу, які ў абхваце чатыры метры, высачэзнаму вязу з дзіўна выгнутымі галінамі.

У заказніку шмат альтанак – стаянак, дзе можна адпачыць. Вучні пераканаліся, што ў Ліпічанскай пушчы ёсць што паглядзець, ствараюцца ўмовы для адпачынку людзей.

Усім, хто не пабыў на пройдзеным намі маршруце, раім гэта зрабіць.

Прыгажосць казачная і карысць вялікая!

 

Надзея КАНЯВЕГА,
настаўніца Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

22 часа ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago

Пагаварылі пра сілу, пяшчоту і галоўныя каштоўнасці

У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка “Мацярынства…

2 дня ago

Калі разам – любая справа ладзіцца

Нездарма кажуць у народзе: “Восень – работ восем”. Адна з іх, не менш важная, падрыхтаваць…

2 дня ago