Сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам прадаўжаюць кіраўніцтва Дзятлаўскага раёна і дэпутацкі корпус.
Дзятлаўчанам расказваюць аб асаблівасцях электаральнай кампаніі 2024 года і сёлетніх выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця.
З калектывам Круцілавіцкай сярэдняй школы сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і часова выконваючы абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч.
– Мы набліжаемся да значнай палітычнай падзеі 2024 года – выбараў у парламент і мясцовыя Саветы дэпутатаў, – падкрэсліў Аляксандр Бараноўскі. – На днях пачалося вылучэнне кандыдатаў. Гэты этап электаральнай кампаніі прадоўжыцца да 15 студзеня, пасля чаго мы даведаемся імёны тых, хто прэтэндуе на дэпутацкія мандаты. Усяго трэба будзе абраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і больш за 12,5 тысячы дэпутатаў мясцовых Саветаў. Выбары пройдуць у адзіны дзень – 25 лютага. З 20 па 24 лютага выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці ў дзень галасавання прыйсці на ўчастак, змогуць рэалізаваць сваё выбарчае права датэрмінова. У гэтыя дні ўчасткі будуць працаваць з 12 да 19 гадзін без перапынкаў.
Спыніўся Аляксандр Станіслававіч і на іншых важных момантах электаральнай кампаніі, а таксама азнаёміў прысутных з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўшчыны.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…