Па тэме з аналітыкай. Экспертыза здзелказдольнасці. Навошта?

Тэма: Правядзенне псіхіятрычнага даследавання перад ажыццяўленнем здзелкі і прадастаўленне грамадзянінам заключэння экспертызы здзелказдольнасці натарыусу папярэдзіць судовыя спрэчкі і цяжбы.

Праблема

Задаўшыся пытаннем аб спадчыне, пажылыя людзі звычайна звяртаюцца да натарыуса, каб аформіць неабходныя юрыдычныя дакументы – здзелкі дарэння, завяшчання, куплі-продажу, пажыццёвага ўтрымання або проста даверанасць і пакінуць родным матэрыяльныя каштоўнасці. Аднак яны не задумваюцца, што пасля іх смерці сваякі могуць аспрэчваць завяшчанне ці дарэнне, і гэта выльецца ў доўгія судовыя цяжбы паміж блізкімі, бо нярэдка тыя, каму не дасталіся кватэра ці дом, пачынаюць сумнявацца ў псіхічным стане спадчынадаўцы, які выказаў сваю прыжыццёвую волю не на іх карысць.

Даведка

Экспертыза зделказдольнасці – гэта вызначэнне судовымі экспертамі-псіхіятрамі магчымасцяў грамадзяніна самастойна заключаць грамадзянска-прававыя здзелкі, значыць, разумець значэнне сваіх дзеянняў, кіраваць імі ў пэўны юрыдычна значны перыяд.

Слова спецыяліста

Эксперт-псіхіятр Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Кацярына Кузьміцкая:

– Загадзя пацвердзіць свае інтэлектуальныя або псіхічныя магчымасці пры складанні важных юрыдычных дакументаў, даказаць, што ўсе юрыдычныя акты афармляюцца пры ясным розуме, тым самым абараніць тых, каму пакідаеце маёмасць – правільны выбар. Цяпер гэта даступна. Экспертыза здзелказдольнасці дазволіць вызначыць, наколькі чалавек персанальна можа ўсведамляць свае ўчынкі. Працяглыя саматычныя захворванні (артэрыяльная гіпертэнзія, сардэчна-сасудзістыя, наступствы інсультаў, інфарктаў, чэрапна-мазгавых траўмаў, менінгітаў) могуць паўплываць на функцыі памяці, мыслення, увагі, інтэлекту, эмацыйна-валявой сферы. Таксама свабоднае волевыяўленне грамадзяніна можа быць парушана з-за такіх псіхічных расстройстваў, як алкагалізм, залежнасць ад наркатычных рэчываў, змяненняў функцый галаўнога мозгу ў сувязі з узростам. У такіх выпадках не проста пажадана, я б сказала абавязкова правядзенне псіхіятрычнага даследавання. Правядзенне экспертызы будзе мэтазгодным пры заключэнні чалавекам, які мае псіхіятрычны дыягназ, нават шлюбу. Судовымі экспертамі — псіхіятрамі дыягнастуецца наяўнасць або адсутнасць псіхічнага расстройства, пры захворванні – ацэньваецца яго ўплыў на здольнасць ажыццяўляць здзелкі. Адзначу, што наяўнасць псіхічнага расстройства ці дыспансерны псіхіятрычны, наркалагічны ўлік далёка не заўсёды пазбаўляюць грамадзяніна здзелказдольнасці. Падобныя экспертызы ажыццяўляюцца на платнай аснове па пісьмовай заяве асобы пасля заключэння дагавора і ўнясення аплаты ў аддзяленне банка. Калі чалавек нетранспартабельны, камісія экспертаў выязджае на дом.

Важныя нюансы

Заключэнне экспертызы для натарыяльнай канторы выдаецца на рукі заяўніку ў максімальна кароткі тэрмін пасля яе правядзення (найчасцей у дзень правядзення), пры гэтым захоўваецца канфідэнцыяльнасць інфармацыі і сам факт псіхіятрычнага даследавання.

Заключэнне экспертызы з дадаткам захоўваецца ў архіве судова-псіхіятрычных экспертызаў на працягу пяцідзесяці гадоў і па адпаведным запыце, як правіла, суда або праваахоўных органаў і ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, можа быць прадастаўлена суду і праваахоўным органам.

Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся на адрас: г. Слонім, вул. Зялёная, 14, а таксама па тэлефоне 8-01562-2-73-24 з 9 да 17 гадзін, акрамя суботы і нядзелі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

17 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

17 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

18 часов ago