Categories: Грамадства

Па тэме з аналітыкай. Асцярожна, каб вас не “абулі”

Тэма

Вадзіцелі шукаюць выгадныя прапановы, каб “пераабуць” свае аўтамабілі ў зімовую гуму, аднак не дрэмлюць і махляры

Праблема

Зламыснікі вельмі хутка адаптуюцца пад запыты насельніцтва і сезоннасць тавараў і паслугаў, асабліва яны праяўляюць сваю актыўнасць у інтэрнэт-прасторы, дзе дастаткова прыгожага фотаздымка і “смачнай” цаны, каб “клюнула” чарговая ахвяра.

Слова спецыяліста

Старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч:

– Надвор’е імкліва псуецца, часу да абавязковага выкарыстання зімовай гумы застаецца ўсё менш, таму аўтаўладальнікі пачынаюць шукаць выгадныя прапановы. Часцей за ўсё яны карыстаюцца інтэрнэт-сэрвісамі аб’яваў. Там ёсць магчымасць прагледзець фотаздымкі шынаў, выбраць сабе найбольш прымальны варыянт. Аднак час ад часу сярод іншых з’яўляюцца аб’явы сумніўнага выгляду, потым праверка паказвае, што яны фэйкавыя.

У наш аддзел Следчага камітэта звярнуўся 33-гадовы дзятлаўчанін, які расказаў, што праз перапіску ў сацыяльнай сетцы Instagram з невядомым прадаўцом ён зацікавіўся прапановай дастаўкі шынаў, перавёў 320 рублёў, але так і не дачакаўся пакупкі.

Пацярпелы патлумачыў, што выбраны ў Instagram інтэрнэт-магазін падазрэнняў у яго не выклікаў, бо меў шмат падпісчыкаў і лайкаў, а найбольш зацікавілі нізкія цэны і станоўчыя водгукі ў актуальных гісторыях акаўнта. У ходзе перапіскі адміністратар быў ветлівым і зацікаўленым. Ён прадаставіў маладому чалавеку для аплаты тавару рэквізіты банкаўскай карткі. Пакупнік перавёў грошы – і больш прадавец на сувязь з ім не выйшаў, а праз некаторы час пацярпелы і ўвогуле ўбачыў, што знаходзіцца ў чорным спісе гэтага акаўнта.

Правілы бяспекі

– правярайце профілі ў Instagram, звяртайце пры гэтым увагу на колькасць падпісчыкаў, фотаздымкі і актыўнасць акаўнта, бо махлярскія старонкі часта маюць мала падпісчыкаў і неарыгінальны кантэнт;

– асцерагайцеся вельмі цікавых прапановаў: калі штосьці здаецца вельмі прывабным, каб быць праўдай (вялікія скідкі, падарункі) – хутчэй за ўсё гэта махлярства;

– не пераходзьце па падазроных спасылках, не адкрывайце іх, каб не стаць ахвярай фішынгу, пры якім зламыснікі атрымаюць вашы асабістыя даныя;

– правярайце водгукі: шукайце іх аб гэтым прадаўцы і кампаніі, надзейныя кампаніі звычайна маюць станоўчыя водгукі;

– не дзяліцеся асабістай інфармацыяй: не называйце свае паролі, рэквізіты банкаўскіх картак, іншыя асабістыя даныя;

– выкарыстоўвайце двухфактарную аўтэнтыфікацыю, каб у вашага акаўнта быў дадатковы ўзровень бяспекі;

– паведамляйце пра махлярствы: калі сустрэлі падазроны акаўнт – інфармуйце аб ім Instagram;

– будзьце асцярожныя ў прамых стасунках: махляры могуць паспрабаваць звязацца з вамі праз асабістыя паведамленні.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

57 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago