У фінальную стадыю ўвайшоў бягучы рамонт дарожнага пакрыцця на ўчастку вуліцы Кірава ў Дзятлаве, які завяршаецца ўкладкай новага асфальтавага пакрыцця.
У хуткім часе абноўленая дарога будзе цалкам адкрыта для руху транспарту.
Вуліцу Кірава ведаюць практычна ўсе мясцовыя вадзіцелі як адзін з праблемных участкаў для руху аўтатранспарту: яна часта падтоплівалася дажджамі, асфальтавае пакрыццё ў многіх месцах мела істотныя дэфекты. Таму было вырашана правесці рамонт праезнай часткі дарогі, падрадчыкамі выступілі райвыканкам і Дзятлаўскае РУП ЖКГ, тэндар на выкананне работы выйграла Дзятлаўскае ДРБУ № 119.
На адным з участкаў дарогі дэмантавалі слой пашкоджанага асфальтавага пакрыцця і паклалі новы. Кошт работ склаў 119 тысяч рублёў.
Сёння на аб’екце працуе брыгада асфальтаўкладкі пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Шастака, задзейнічаны асфальтаўкладчык, 2 каткі, грузавы аўтамабіль.
– Акрамя рамонту дарогі, мы праклалі трубы, зрабілі калодзеж для адводу дажджавой вады ў сектар, дзе няма жылых забудоваў, – расказвае намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль. – Такім чынам мы выканалі пажаданні жыхароў суседніх вуліц Садовай, Макарава, якія пакутавалі ад падтаплення агародаў пасля моцных ліўняў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…