Снежань заўсёды звязаны з клопатамі аб выбары падарункаў “пад ёлачку” родным і сябрам. Калі вы не ведаеце, чым парадаваць дарослых, дзяцей або ўнукаў, ёсць 100 %-ны варыянт: падарыце ім грошы, за якія яны самі набудуць нешта патрэбнае.

А каб выглядала міла і па-навагодняму – пакладзіце падарунак у новыя навагоднія шкарпэткі. Набыць іх, як і мноства іншых трыкатажных вырабаў, можна ў магазіне “Mark Formelle” па вуліцы Савецкай, 1 у горадзе Дзятлаве (будынак гандлёвага цэнтра “Міраж”). Тут можна знайсці абноўку і для сябе на любы густ і кашалёк.

– Паўгода таму мы адкрылі фірменную секцыю брэнда на плошчы 70 квадратных метраў, – расказвае намеснік дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Алеся Лазута. – Гандлёвая кропка прыйшлася даспадобы дзятлаўчанам, добра зарэкамендавала сябе: тавараабарот складаў каля 60 тысяч рублёў у месяц, што падштурхнула нас да павелічэння плошчы і пашырэння асартыменту. Магазін “Mark Formelle” ў абноўленым фармаце чакае сваіх пакупнікоў.

Цяпер у фірменным магазіне аднаго з вядучых беларускіх брэндаў можна набыць не толькі верхні трыкатаж, спартыўнае адзенне, бялізну, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для мужчын і жанчын. Асартымент пашырыўся разнастайнымі таварамі для дзяцей: ад бялізны і піжамаў да цёплых спартыўных касцюмаў і сукенак. Для тых, хто хоча набыць карысны падарунак або парадаваць сябе з нагоды святаў, тут вялікі выбар тавараў навагодняй і каляднай тэматыкі.

– Магазін “Mark Formelle” па-ранейшаму працуе з аўторка па пятніцу з 9 да 18 гадзін, перапынак на абед з 14 да 15 гадзін. У суботу і нядзелю – з 9 да 15 гадзін, – адзначае Алеся Міхайлаўна. – У далейшым у графіку магазіна могуць быць змены – павялічаны час работы.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации