На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. У календары сучаснай Беларусі гэта дата пазначана як Дзень усенароднай памяці Ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета напярэдадні жалобнай для нашага народа даты юныя дзятлаўчане, наведвальнікі дзятлаўскіх школьных летнікаў, ушанавалі памяць салдат і мірных жыхароў, загінулых у той далёкай вайне, “Маршам памяці”. Ён складаўся з чатырох прыпынкаў, на кожным з якіх дзецям нагадалі трагічную гісторыю часоў ваеннага ліхалецця.

Помнік воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Першы пункт памятнага маршрута — помнік воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыял устаноўлены на месцы брацкай магілы. У ёй пахаваны 64 партызаны і воіны, якія загінулі пры вызваленні Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Побач з брацкай магілай пахаваны камандзір 120-й Гвардзейскай Рагачоўскай стралковай дывізіі генерал-маёр Ян Фогель і намеснік камандзіра дывізіі гвардыі палкоўнік Павел Пятроў. Дзятлава вызвалілі раніцай 9 ліпеня 1944 года. У аперацыі ўдзельнічалі часці двух палкоў 283-й дывізіі генерал-маёра Васіля Канавалава.

_MG_9127а_MG_9136а

IMG_9197ф

IMG_9166a

IMG_9228a

Помнік Іосіфу Філідовічу

У час Вялікай Айчыннай вайны ён быў сувязным Ленінскай брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны. Выратоўваючы партызанскі шпіталь, Іосіф Юр’евіч паўтарыў подзвіг вядомага рускага патрыёта XVII стагоддзя Івана Сусаніна.

IMG_9245a

IMG_9253a

IMG_9260a

Мемарыяльны знак і комплекс-помнік “Дзеці ліхалецця”.

Мемарыяльны знак “Дзеці ліхалецця” размешчаны на вуліцы Чырвонаармейскай у Дзятлаве, на месцы, дзе размяшчаўся Дзятлаўскі дзіцячы прытулак падчас нямецка-фашысцкай акупацыі.

IMG_9265a

IMG_9272a

IMG_9264a

IMG_9273a

IMG_9278a

Комплекс-помнік “Дзеці ліхалецця” адкрыты ў Дзятлаве ў 1988 годзе на тэрыторыі гарадскіх могілак. Некалькі дзясяткаў гранітных пліт у чатыры рады, 76 магіл, 13 імёнаў на плітах і дзве манументальныя сцены, якія ствараюць арку. Гэты мемарыял у памяць аб дзецях — ахвярах вайны. Іх імёны да гэтага часу аднаўляюць краязнаўцы.

IMG_9288a

IMG_9294a

IMG_9291a

IMG_9308a

IMG_9296a

IMG_9316a

IMG_9336a

IMG_9344a

Тэкст і фота Н. Авярчук

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации