Па двое ў байдарцы. Сезон адкрыты

Традыцыйна ў пачатку мая на Дзятлаўшчыне стартаваў новы сезон сплаваў на байдарках.

Ужо трэці год запар яны папулярныя ў дзятлаўчан, турыстаў з розных куткоў Беларусі і замежных гасцей. Сярод байдарачнікаў сустракаюцца людзі розных узростаў і прафесій, актыўна адпачываюць працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, часта турыстычныя групы складаюцца з некалькіх сем’яў, некаторыя нават бяруць з сабой гадаванцаў. Адметна, што першымі, хто сёлета адправіўся ў воднае падарожжа па краявідах і гістарычных славутых мясцінах Дзятлаўскага краю, былі як айчынныя турысты з Брэста і Мінска, так і нашы суседзі, расіяне з Яраслаўля, – усяго васямнаццаць першапраходцаў. Кожная з турыстычных груп выбрала маршрут сплаву па душы. Адны захацелі выпрабаваць свае сілы на больш звілістай і цяжкапераадольнай рацэ Моўчадзі, другія – праплыць па Шчары і даведацца пра трагедыю спаленых вёсак, пабываць каля помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаваць іх памяць. Прыемна, што беларусы актыўна і пазнавальна праводзяць свой вольны час, з задавальненнем карыстаюцца ўсімі турыстычнымі магчымасцямі роднай Бацькаўшчыны.

Варта адзначыць, што сёлета любавацца прыроднымі прыгажосцямі і знаёміцца з памятнымі аб’ектамі Дзятлаўшчыны водныя турысты адправіліся не адным, а адразу двума сплавамі, у тым ліку і на шасці новых байдарках, якія былі закуплены яшчэ ў студзені гэтага года пры садзейнічанні райвыканкама. Таксама ўпершыню арганізатары сплаваў выкарысталі вопыт паездкі на міжнародную вясновую выставу-кірмаш турысцкіх паслуг “Адпачынак-2022”: турысты-байдарачнікі пакінулі відэаводзывы, у якіх падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Ёсць жаданне стаць турыстам-воднікам? Цікавіцеся гісторыяй? Хочаце ўбачыць жывапісныя прыродныя мясціны і пейзажы? Калі так, тады вам дакладна на байдарку! Сезон адкрыты і набірае абароты, ёсць шмат жадаючых на бліжэйшы месяц. Нагадваем, што на тэрыторыі Дзятлаўшчыны ёсць чатыры распрацаваныя аднадзённыя водныя турыстычныя маршруты: “Па хвалях Моўчадзі”, “Шчара – рака партызанская”, “Прынёманскія краявіды” і “Ад цара да самавара”. У распараджэнні раённага фізкультурна-спартыўнага клуба дванаццаць байдарак. Сезон працягнецца да кастрычніка.

Спадзяёмся, што дзятлаўчане ў першую чаргу адправяцца ў воднае падарожжа па родных рэках.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Вольгі ВАСІЛЕНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Распускае кулакі – звяртайцеся па дапамогу

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…

3 часа ago

Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…

4 часа ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

4 часа ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

4 часа ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

19 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

19 часов ago