Categories: Улада

Орда: мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі непасрэдна залежыць ад кіраўніка дзяржавы

Сацыяльныя гарантыі, абарона правоў работнікаў, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі непасрэдна залежаць ад кіраўніка дзяржавы. Такое меркаванне сёння выказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда пасля ІІ Пленума Савета ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Выбары — гэта заўсёды вызначэнне далейшага лёсу дзяржавы. Мы разам адказваем за ўмацаванне і развіццё нашай краіны. Сёння на Пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мы прынялі заяву, у якой гаворыцца, што сацыяльныя гарантыі, абарона правоў работнікаў, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі непасрэдна залежаць ад кіраўніка дзяржавы», — сказаў Міхаіл Орда.

Ён таксама адзначыў, што выбарчы працэс у Беларусі пераходзіць да наступнага важнага этапу — агітацыі. «Цяпер вышэй за ўсё выконваць выбарчае заканадаўства. Кампанія па зборы подпісаў за кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта паказала, што заўваг ад праваахоўнікаў і міжнародных наглядальнікаў не было. Усё было ў рамках закона. Думаю, што і ў далейшым усё будзе адбывацца гэтак жа добра», — рэзюмаваў старшыня ФПБ.

ІІ Пленум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбыўся ў Мінску 10 верасня і сабраў прадстаўнікоў ФПБ з усіх абласцей рэспублікі. Галоўнымі яго пытаннямі сталі рэалізацыя рашэнняў VII З’езда ФПБ і прыняцце заявы ФПБ у сувязі з маючымі адбыцца выбарамі Прэзідэнта Беларусі.

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

7 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

8 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

8 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

8 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

9 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

9 часов ago