Online гульня-конкурс “3D: Сустрэча трох пакаленняў”

Арганізатарам і каардынатарам оnline гульні-конкурса “3D: Сустрэча трох пакаленняў” на некаторы час стаў Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа. Яна праходзіла пры падтрымцы раённага савета піянерскай арганізацыі Дзятлаўскага раёна.

У оnline гульню-конкурс акрамя школ Дзятлаўскага раёна актыўна ўключыліся ўстановы адукацыі Гродзенскай вобласці. Асаблівы інтарэс да творчай справы праявілі школы Астравецкага, Іўеўскага, Лідскага, Карэліцкага раёнаў.

Гульня праходзіла ў чатыры этапы: “Гісторыя піянерская руху”, “Піянеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Цімур крочыць наперадзе”, “Піянеры новай эры”.

19 мая ў Дзятлаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Дыпломы I ступені атрымалі каманда піянерскай дружыны імя Аляксандра Клімко Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, каманда “Альтаір” Казлоўшчынскай сярэдняй школы і каманда “Брыганціна” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Дыпломамі II  ступені ўзнагароджаны каманды “Мара” Рымдзюнкаўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна і “Вясёлка” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Дыпломамі III ступені адзначаны каманды “Салют” Лялюкінскага дзіцячага сад-сярэдняй школы Іўеўскага раёна і “Піянерская галактыка” Гезгалаўскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.

Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Стоит почитать:

З гісторыі Жукоўшчынскага парку

Часовенка рядом с Поклонными камнями в деревне Горка

Трагедыя, якая не павінна паўтарыцца

 

 

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

5 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

5 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

5 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

5 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

8 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

8 часов ago