Няшчасны выпадак ці вытворчая траўма?

У другім квартале бягучага года Навагрудскі міжраённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правёў выбарачную праверку ў КСУП “Хвінявічы”.

Устаноўлены парушэнні пры правядзенні інструктажаў па ахове працы з работнікамі прадпрыемства. У журналах рэгістрацый інструктажаў часткова адсутнічаюць подпісы работнікаў, нумары інструкцый, па якіх праводзіўся інструктаж. Асобныя інструкцыі па ахове працы распрацаваны няякасна. У арганізацыі адсутнічалі праграмы для навучання па прафесіях рабочых, занятых на працах з павышанай небяспекай. Былі ўстаноўлены факты допуску да выканання работ работнікаў без прафесійнай падрыхтоўкі.

У час правядзення праверкі было прапанавана прыпыніць працу 3-х адзінак тэхнікі і дрэваапрацоўчага цэха, эксплуатацыя якіх пагражала бяспецы людзей.

У арганізацыі ўстаноўлены факты незабеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны (спецвопраткай, спецабуткам) у адпаведнасці з тыпавымі нормамі выдачы. Таксама выяўлены парушэнні па арганізацыі працоўных месцаў і іншыя.

Па выніках праверкі за дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы чатыры службовыя асобы прадпрыемства былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

8 чэрвеня ў ТАА “Ізакам” адбыўся няшчасны выпадак, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы. Стропальшчыкі Т. і К. загружалі апоры ў аўтамабільны прычэп. Пі-нерухомая апора ўяўляе сабой канструкцыю вагой 62 кг, даўжынёй 2 метры. З-за аднолькавай даўжыні пі-нерухомай апоры і шырыні прычэпа адсутнічаў праход паміж бортам і пераносным вырабам, у пэўны момант Т. страціў раўнавагу, упаў з прычэпа за борт на асфальт, у выніку чаго атрымаў траўму галавы.

У ходзе правядзення спецыяльнага расследавання была ўстаноўлена нездавальняючая арганізацыя пагрузачна-разгрузачных работ, адсутнічаў распрацаваны і зацверджаны кіраўніком арганізацыі тэхналагічны рэгламент (інструкцыя) на правядзенне гэтага віду работ з указаннем бяспечных спосабаў іх правядзення.

Асобамі, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб ахове працы, прызнаны намеснік дырэктара па вытворчасці і загадчыца склада прадпрыемства.

Аляксандр БУРГУН,
намеснік начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Без флікера – штраф

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 23 па 25 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на…

5 часов ago

Дзелавы панядзелак. Калі пройдзе сельскагаспадарчы кірмаш і што рабіць у дзень бяспекі?

Увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот, пажарная і дарожная бяспека, падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў сельскагаспадарчай прадукцыі,…

5 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. З абласнога цэнтра – у аграгарадок да дзяцей

Сёлета педагагічная сям’я Дзятлаўшчыны папоўнілася дваццаць адным маладым спецыялістам, многія з іх – работнікі дашкольных…

6 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом спецпосланника Виктора Шеймана

Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 сентября принял с докладом специального посланника главы государства Виктора Шеймана.…

6 часов ago

Таможенная инфраструктура и переориентация товаропотока. Александр Лукашенко принял с докладом Владимира Орловского

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

6 часов ago

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

6 часов ago