У Данілавіцкім сельсавеце прайшло свята вёсак Стараельня, Еленка і Навасады.
На пачатку мерапрыемства вяскоўцаў павітала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Мікалаеўна Жых. Павіншавала са святам прысутных намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Граніт-Агра” Людміла Іванаўна Мядзведзь.
Хвілінай маўчання былі ўшанаваны 43 землялкі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адзначаны на свяце вёсак былі старэйшыя жыхары — Кацярына Іванаўна Праконіна, Ніна Сямёнаўна Ложка, Вітольд Юльянавіч Сарока.
Памятны падарунак атрымала сям’я Жданукоў са Стараельні.
Павіталі і самага маленькага жыхара вёсак — Антона Радзевіча.
За добрасумленную грамадскую службу быў адзначаны Віктар Казіміравіч Семярнік — стараста вёсак Стараельня і Навасады.
У час свята былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую сядзібу і кветнік. Яго пераможцы атрымалі падзячныя лісты. Званне “Дом узорнага парадку” было прысуджана сядзібе Леакадзіі Іосіфаўны Мікулка з вёскі Навасады.
Святочны настрой на працягу мерапрыемства вяскоўцам дарылі народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” і ансамбль народнай песні “Суседачкі”.
Свята падрыхтавалі і правялі работнікі Данілавіцкага дома культуры.
“АД ШЧЫРАГА СЭРЦА”.
Пад такой назвай прайшла канцэртная праграма ў вёсцы Касцюкі, падрыхтаваная работнікамі Данілавіцкага дома культуры.
Перад жыхарамі вёскі выступілі народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” і ансамбль народнай песні “Суседачкі”.
А. ДУБРОЎСКАЯ