Нават пасля Новага года цуды для малечы працягваюцца. Сёння ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ў раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці: валанцёры Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй раённай арганізацыі Галінай Касцюк, наведвальнікі клуба “Нам гады – не бяда!” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін.

Дзеткі-інваліды і дзеткі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымалі карысныя падарункі і шмат прысмакаў.

Госці пажадалі дзецям дабрыні, сардэчнай цеплыні, цярпення і моцнага здароўя.

У касцюмах казачных персанажаў дарослыя забаўлялі хлопчыка і дзяўчынак. Незвычайным стала тое, што дзецям не прыйшлося традыцыйна чытаць вершы Дзеду Марозу, бо за іх гэта зрабіла Снягурка: на развітанне яна задаволіла ўсіх вершам уласнага сачынення.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Похожие публикации