“Няхай восень жыцця будзе залатой”

Пад такой назвай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла сустрэча наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і іх сяброў з Карэліцкага раёна.

Варта адзначыць, што “міжраённае сяброўства” аддзяленняў пачалося ўжо даўно і некалькі месяцаў таму дзятлаўчане наведвалі з культурным візітам карэліцкую зямлю.

Падобныя мерапрыемствы ладзяцца ў рэгіёнах у рамках Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь “Актыўнае даўгалецце-2030”, скіраванай на стварэнне ўмоваў для пашырэння ўдзелу пажылых людзей у жыцці беларускага грамадства, іх сацыяльнай інтэграцыі, уключэння ў культурныя, адукацыйныя і сацыяльныя сферы.

Каб сустрэча на Дзятлаўшчыне атрымалася не толькі цікавай, але і музычнай, яе падтрымалі работнікі культуры нашага раёна – Таццяна Шостка, Аксана Кашляк, Іван Кашко. Ладзілася шмат конкурсаў, якія падарылі ўдзельнікам бадзёрасць і добры настрой, увагу многіх прыцягнула выстава творчасці “Нашы рукі не для суму”. Свае ўменні ствараць прыгажосць і быць элегантнымі ў любой жыццёвай сітуацыі прысутныя прадэманстравалі і праз моднае дэфіле “Жанчына на рабоце і ў выхадны дзень”. Дзятлаўчане і госці з Карэлічаў з задавальненнем абмяняліся падарункамі, у тым ліку песеннымі, а напрыканцы за кубачкам чаю ў неафіцыйнай абстаноўцы змаглі падзяліцца навінамі, рэцэптамі любімых страваў і проста пагутарыць на розныя тэмы. Па словах удзельнікаў, сумеснае мерапрыемства можна ацаніць на вышэйшы бал.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены загадчыцай аддзялення Галінай КАСЦЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

14 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

15 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

15 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

15 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

15 часов ago