Пад такой назвай у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды закрыцця абласной дэкады “Залаты ўзрост”, прымеркаванай да Дня пажылых людзей.

Цёплая сустрэча землякоў мудрага ўзросту стала завяршальнай падзеяй марафону мерапрыемстваў, якія на працягу дзесяці дзён ладзіліся на Дзятлаўшчыне.

Вядучыя ўрачыстасці Таццяна Шостка і Дар’я Сіўко прапанавалі прысутным акунуцца ў атмасферу самых добрых падзей жыцця, светлых успамінаў, любімых песень.

Зрабіць гэта дапамаглі цікавыя конкурсы, а таксама віншавальныя выступленні ад любімых артыстаў – Івана Кашко, Чэслава Свіба, Сяргея Малышчыка.

Удзельнікі свята з задавальненнем далучыліся да бліц-апытання, у час якога расказалі пра шчаслівыя моманты свайго мінулага, узгадалі цэны на самыя хадавыя тавары савецкіх часоў, успомнілі папулярныя шлягеры таго перыяду. Не менш прыемных эмоцый выклікала гульня “Адгадай і даспявай”, дзе з некалькіх знаёмых нот пазнавалі і хорам выконвалі душэўныя песні, спадабалася і музычная гульня-караоке. “Зарадкай” для розуму сталі цікавыя рэбусы, прыўзняць настрой і павесяліцца дапамаглі жартоўная віктарына і гаданні-прадказанні.

Прыемным момантам свята стала ўручэнне прызоў. Галоўны падарунак за большую колькасць правільных адказаў атрымаў удзельнік клуба “Нам гады не бяда” Ніль Шарыпаў, усім дасталіся салодкія сюрпрызы.

Ніль Халяфавіч пажадаў удзельнікам свята не стамляцца радавацца жыццю, рабіць людзям дабро, прыносіць ім шчасце. Да яго пажаданняў далучыліся “старэйшыны” сярод прысутных з пажаданнямі для ўсіх моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту для дзяцей, унукаў, праўнукаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Свята – у кожнае дзіцячае сэрца!
Поможем Саше!

Поможем Саше!

27 декабря, 2024
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць

Похожие публикации