Няхай растуць дрэвы, прыгажэе горад

Звыш 60 маладых дрэўцаў высаджана ў Дзятлаве.

Азеляніць шматнаселеныя мікрараёны і зрабіць агульную справу, якая прынясе карысць роднаму гораду, выйшлі работнікі РУП ЖКГ, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лідары і актывісты ГА “БРСМ”, дэпутаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

У Год народнага адзінства пасадка дрэваў стала адным з сімвалаў яднання. Экалагічныя акцыі збіраюць аднадумцаў, якія імкнуцца рабіць дабро на карысць нашай краіны і нагадваюць усім, што прырода ў нас адна.

На гэты раз пасадка дрэваў стартавала на вуліцы Навагрудскай, была прадоўжана каля Будкомплекса, ТАА “Ізакам”, па вуліцах Прытыцкага і Фрунзэ, завяршылася ў мікрараёне шматпавярховай забудовы па вуліцах Перамогі, Клары Цэткін, Чырвонаармейскай райцэнтра, дзе нядаўна адбыўся капітальны рамонт дваровай тэрыторыі.

– Папярэдне мы прайшліся па горадзе, ацанілі стан дрэваў, якія тут ужо растуць, падлічылі, колькі яшчэ неабходна высадзіць, – патлумачыла кветкавод Дзятлаўскага РУП ЖКГ Алена Іодчык.

– Для азелянення райцэнтра было падрыхтавана каля 90 маладых саджанцаў прыгожых ліставых пародаў – ліпы, клёна, дуба, – расказаў намеснік дырэктара РУП ЖКГ Віктар Дзедуль. – Больш за 50 з іх мяркуецца высадзіць у мікрараёнах вуліц Навагрудская, Прытыцкага, Фрунзэ, астатнія – на дваровай тэрыторыі мікрараёна вуліцы Перамогі. Мы рады, што азеляняць райцэнтр нам дапамагае моладзь, хочацца спадзявацца, што і астатнія дзятлаўчане будуць шанаваць тое, што зроблена рукамі землякоў і іх саміх. Месячнік па добраўпарадкаванні прадаўжаецца, і мы запрашаем жыхароў мікрараёна вуліц Перамогі, Клары Цэткін, Чырвонаармейскай выйсці і аказаць дапамогу ў пасадцы дрэваў у замен тых, якія па неабходнасці былі выдалены пры складанні праектна-каштарыснай дакументацыі. Тэлефон для кантактаў 6-68-36.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык зазначыла, што для моладзевага аб’яднання падобныя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі, яны прадоўжаны і ў Год народнага адзінства. Сёлетняй вясной маладыя дзятлаўчане ўжо паўдзельнічалі ў экалагічным моладзевым праекце “Сад сямейных дрэваў”: высадзілі клёны на набярэжнай па вуліцы Фогеля. Восенню моладзь таксама вырашыла далучыцца да азелянення роднага горада.

– Навядзенне парадку – важная справа, адметна, калі ў ёй прымае ўдзел маладое пакаленне, якое заадно вучыцца берагчы і шанаваць сваю зямлю, – выказала меркаванне каардынатар дзейнасці моладзевага парламента Ірына Мішчанка. – Наш моладзевы парламент разам з дэпутатамі раёна гэтай вясной пасадзіў алею лістоўніц каля абеліска Славы ў Дзятлаве, а цяпер мы дапамагаем камунальнікам азеляняць іншыя мікрараёны.

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў мерапрыемстве падзяліліся і юныя актывісты.

Анастасія Маскаль, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, дэпутат моладзевага парламента:

– Настрой цудоўны, бо працуем з сябрамі на свежым паветры, робім горад, у якім нарадзіліся і выраслі, яшчэ больш зялёным і прыгожым. Прыемна будзе думаць, што недзе расце тваё дрэва. Я люблю Дзятлава, асабліва прываблівае гарадскі парк, дзе можна прагуляцца і адпачыць у любы сезон.

Анастасія Нічыпаровіч, навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:

– Гэта цікавы працоўны вопыт. Я тут з чатырма аднакласнікамі, час за карыснай справай пралятае непрыкметна. Спадзяюся, наша работа дасць плён: праз год-два дрэвы падрастуць, на іх фоне можна будзе рабіць прыгожыя фотаздымкі. Я люблю зялёныя насаджэнні, бо імі заўсёды прыемна палюбавацца.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago