Няхай не згаснуць агеньчыкі памяці!

Святу Вялікай Перамогі і Году гістарычнай памяці на Дзятлаўшчыне быў прысвечаны моладзевы аўтобусны маршрут “З лампадай каля Вечнага агню”.

Ён быў арганізаваны раённым Саветам грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і раённай арганізацыяй ГА «БРСМ».  Удзельнікамі акцыі сталі дэпутаты моладзевага парламента, піянеры, валанцёры ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

На маршруце моладзь не толькі знаёмілася з мемарыяламі і помнікамі ваеннай гісторыі нашага раёна, але і пакідала каля кожнага з іх лампадкі як даніну памяці, пашаны і павагі да загінулых абаронцаў Айчыны і мірнага насельніцтва, якое было закатавана ворагамі ў гады ваеннага ліхалецця.

Навучэнцы, педагогі і лідары моладзевых аб’яднанняў наведалі помнік Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку, мемарыял “Дзеці ліхалецця” на могілках райцэнтра, абеліск Славы, помнікі загінулым землякам у аграгарадках Раклевічы і Дварэц, гарадскім пасёлку Наваельня.

Ірына МІШЧАНКА,
педагог-арганізатар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

7 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

8 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

9 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

13 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

14 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

14 часов ago