Няхай і ваша стане адной са “100 ідэй для Беларусі”

4 лістапада стартаваў новы XIV сезон праекта “100 ідэй для Беларусі”.

Яго арганізатары – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальная акадэмія навук, а ўдзельнікамі мерапрыемства стануць маладыя вучоныя.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, на сайце 100ideas.by да 20 лістапада будзе адкрыты прыём заявак. Па ўмовах конкурсу, зарэгістравацца могуць маладыя людзі і калектывы аўтараў да трох чалавек ва ўзросце 14-31 года, маладыя вучоныя такога ж узросту, а таксама доктары навук да 40 гадоў, кандыдаты навук, работнікі без ступені, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, аспіранты, магістранты да 35 гадоў.

XIV сезон праекта будзе рэалізоўвацца ў чатыры туры: першы – інфармацыйны, прадоўжыцца да 20 лістапада, затым пачнецца адборачны, які будзе ўключаць адбор заявак, навучальныя стартапы, раённыя і занальныя іспыты, ён прадоўжыцца да 20 снежня. Трэці прадугледжвае да 31 студзеня 2025 года арганізацыю абласных і Мінскай гарадской выставаў-прэзентацый, НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, чацвёртым этапам стане рэспубліканскі фінал, які пройдзе да 30 красавіка 2025 года.

Пераможцаў у новым сезоне будуць вылучаць у трох узроставых групах: па-першае, з ліку навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; па-другое, сярод студэнтаў і курсантаў; па-трэцяе, з працуючай моладзі, маладых вучоных, прадстаўнікоў установаў і арганізацый, падпарадкаваных НАН Беларусі – па тры пераможцы ў кожнай з дзесяці намінацый. Гэта: “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць”, “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства”, “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі” , “Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)”, “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (у тым ліку інтэлектуальныя сістэмы і аўтаматызацыя, разумныя гарады і экаўстойлівасць, лічбавая медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, тэхналогіі па сацыяльнай інклюзіі, лічбавая этыка і кібербяспека)”, “Экалогія (захаванне і аднаўленне прыроднага асяроддзя, рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне прыродных рэсурсаў і іх абнаўленне, прадухіленне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе)”, “Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый”, “Грамадства і сацыяльная сфера”, “Лепшая бізнес-ідэя”.

Нагадаем, што на Дзятлаўшчыне рэспубліканскім пераможцам моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі” ў 2021 годзе стаў навучэнец Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Аляксандр Баковіч.

Калі ў вас таксама ёсць цікавыя ідэі і праекты – рэгіструйцеся і раскажыце пра іх моладзі і экспертам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

7 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago