Ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава Здзіслаў Пікула асвяціў памяшканні Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Калектыву ўстановы святар пажадаў поспехаў і Божай дапамогі ў справах на карысць людзей.

– Паўсядзённая праца сацыяльных работнікаў, – зазначыў ён, – дапамагае спраўляцца з бытавымі праблемамі і цяжкасцямі старым, адзінокім, нямоглым людзям і землякам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Няхай Гасподзь заўсёды будзе з тымі, хто дапамагае іншым!

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации