15 лістапада 2022 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначана Кацярына Яўгеньеўна Ваніслаўчык.

Нарадзілася Кацярына Яўгеньеўна 9 снежня 1992 года ў горадзе Дзятлаве. Вучылася ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, які скончыла ў 2015 годзе.

Працоўную дзейнасць пачала сакратаром судовага пасяджэння суда Дзятлаўскага раёна. З 2021 года да цяперашняга часу працавала на пасадзе юрысконсульта ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

З 2016 года Кацярына Ваніслаўчык знаходзілася ў рэзерве кіруючых кадраў Дзятлаўскага раёна.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

Похожие публикации