У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.
Валерыя Вярбініна “Лэдзі і адзінокі стралок”. Калі Амалія, сакрэтны агент рускага імператара, апынулася на дзікім Захадзе, ёй давялося засвоіць некалькі правілаў. Па-першае, прыгожай дзяўчыне ні пры якіх абставінах нельга губляць галаву. Па-другое, не варта давяраць цягнікам – іх занадта часта рабуюць. Па-трэцяе, лепш ні з кім не гаварыць адкрыта, асабліва калі хочаш першай знайсці казачны скарб. І самае галоўнае: ні ў якім разе не сварыцца з Білі па мянушцы Куля – ён ніколі не прамахваецца…
Дар’я Калініна “Суперневязучая”. Марына – дзяўчына незвычайная. Справа ў яе ўчынках. Ніхто не застрахаваны ад няшчасця збіць шалёную дзяўчынку, якая перабягае дарогу ў неналежным месцы. Але далёка не кожны запросіць пацярпелую дадому і напоіць чаем з каньяком. Да чаго ж прывядуць галоўную гераіню яе імкненні дапамагчы пацярпелай?
Ірына Мельнікава “Пярсцёнак з бірузой”. Калісьці Наташа зрабіла фатальную памылку – выйшла замуж за нялюбага, а з Ігарам Карташавым, адзіным мужчынам у яе жыцці, рассталася і нават не пагаварыла, застаўшы, калі ён цалаваўся з другой. На памяць пра яго застаўся толькі пярсцёнак з бірузой. І вось новая сустрэча, праз шмат гадоў…
Таццяна Усцінава “Райскі плод”. Позняя цяжарнасць – гэта не толькі доўгачаканае шчасце, але і велізарная рызыка. А вакол шмат ашуканцаў, якія нажываюцца на жанчынах у роспачы, ды і рынак падпольнага сурагатнага мацярынства квітнее. З кожным днём усё бліжэй і бліжэй тэрмін, калі немаўля з’явіцца на свет, а суддзя Алена Кузняцова толькі нядаўна расказала блізкім аб цяжарнасці. Але немагчымасць падзяліць з каханым чалавекам адказнасць прыводзіць да разгубленасці і панікі…
Наталля Карсакова “Вінавата таямніца”. Для выжывання ў новым класе патрабуюцца: школьная форма савецкіх часоў, кнопкавы мабільны тэлефон і многа сарказму. Таксама спатрэбяцца сябры, прыгожы хлопчык, у якога можна закахацца, і моцны тыл у асобе клапатлівай мамы. Зрэшты, усяго гэтага можа і не хапіць…
Алена Дораш “Лялька Каламбіны”. Нюрка Чэбнева з дзяцінства марыць стаць запраўскім шпіёнам, таму пастаянна ўмешваецца ў справы бацькі Афанасія Сілыча – квартальнага наглядчыка. Аддзяленне вышуковай паліцыі, якім кіруе Афанасій Чэбнеў, расследуе забойствы, у якіх ёсць нешта агульнае, – кожны раз злачынец пакідае побач з ахвярай невялікую прыгожую ляльку. Вядома ж, Нюрка суне свой кірпаты нос у расследаванне і вельмі хутка высвятляе, што…
А таксама сацыяльна значныя кнігі:
Ірына Аўсяп’ян “Ведаем, ганарымся!”. Унікальны публіцыстычны праект газеты “СБ. Беларусь сёння” прысвечаны людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё дзяржавы, культуры і літаратуры.
Мікалай Чаргінец “Цяжкія дарогі жыцця”. Усебакова і глыбока аўтар расказвае пра сваю шматгранную дзейнасць –супрацоўніка органаў унутраных спраў, пісьменніка, удзельніка баёў у Афганістане.
Валерыя Сцяцко “Творца свайго лёсу: Аляксей Талай”. Аляксей Талай – паралімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей. Кніга пра барацьбу за жыццё і пераадоленні цяжкасцяў, пра шлях да Алімпійскіх вяршыняў, цяжкую працу і перамогу, родных і блізкіх, сяброў і чалавечае шчасце.
Вячаслаў Бандарэнка “Вялікая “Перамога”. У аснове кнігі гісторыя стварэння і вытворчасці легендарнага савецкага легкавога аўтамабіля М-20 “Перамога”, які выпускаўся ў 1946-1958 гадах. Яго распрацоўка стала сапраўдным працоўным подзвігам калектыву Горкаўскага аўтазавода. Прыгожая, надзейная “Перамога” была галоўным аўтамабілем велізарнай краіны – ад Брэста да Уладзівастока. Яна стала такім жа сімвалам, як дзень 9 Мая або палёт Юрыя Гагарына ў космас.
Інга ЛАЎРАНЮК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…