Напрыканцы навучальнага года ў горадзе Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў – 2018 па лёгкай і цяжкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння. Арганізатары спартыўнага мерапрыемства – Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.
У склад зборнай каманды Дзятлаўскага раёна па лёгкай атлетыцы ўвайшлі выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Марыя Галомзік, Павел Смірноў, Уладзіслаў Аўсянік, Леанід Герасімчык і спартсмены-навучэнцы спартыўнага класа, які арганізаваны на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, – Варвара Кончык, Ганна Некрашэвіч, Алена Шапурка, Паліна Карэнка. Трэнеры-выкладчыкі зборнай каманды па лёгкай атлетыцы – Святлана Лагута і Аляксандр Кучынскі. Па выніках спаборніцтваў каманда Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай школы заняла другое агульнакаманднае месца ў трэцяй групе раёнаў Гродзенскай вобласці.
Першае месца ў спартыўных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў заваявала Анастасія Францішчык. Сума двубор’я склала 99 кілаграмаў. Трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы – Сяргей Залатароў.
У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 62 кілаграмаў трэцяе месца заняў Іван Губко. Трэнер-выкладчык па грэка-рымскай барацьбе – Віктар Шалесны.
Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і медалямі ад арганізатараў спартыўнага мерапрыемства.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
View Comments
Молодцы! Так держать!