Новы год пачаўся з перамогі

Пасля святочнага перапынку дзятлаўчане паспяхова згулялі свой чарговы матч на адкрытым чэмпіянаце горада Ліды па міні-футболе супраць каманды “Чэмпі”.

З самага пачатку сустрэчы лідчане актыўна ўключыліся ў гульню, правялі значную колькасць атак. Дзятлаўскім футбалістам удалося не толькі стрымаць наступальны націск сапернікаў, але і выйсці наперад: на шаснаццатай хвіліне пасля дакладнай перадачы Дзяніса Трафімчыка лік у матчы адкрыў капітан нашай каманды Уладзімір Ганчар.

Настойлівасць гаспадароў пляцоўкі была недарэмнай. Зусім хутка гульцы “Чэмпі” зраўнялі лік. Здавалася, на перапынак каманды пойдуць з нічыйным вынікам. Аднак пад канец першага тайма футбалісты “Граніт-Агра” змаглі вярнуць перавагу: чарговым асістам адзначыўся Дзяніс Трафімчык, гол забіў Ягор Грыцук, лік стаў 2 : 1.

На працягу другога тайма футбольная ініцыятыва пераходзіла ад адной каманды да другой, упэўнена ў сваіх зонах дзейнічалі варатары, а дзятлаўскі галкіпер Мікалай Рагачоў, да таго ж, рэалізаваў пенальці і зняў усе пытанні наконт пераможца матчу. Як вынік, 3 : 1 – дадому з трыма запаветнымі ачкамі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота з https://vk.com/lida_champ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

6 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

6 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

6 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

16 часов ago