Ноч у музеі: “Музей збірае сяброў” (+відэа)

26 мая Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ладзіў свята “Музей збірае сяброў”, прысвечанае 520-годдзю нашага горада. Дзятлаўчан і гасцей райцэнтра зпрасілі на ноч у музеі. Тут аматары гісторыі змаглі даведацца пра паходжанне назвы нашага горада, сустрэцца з вядомымі гістарычнымі дзеячамі, наведаць музей пад адкрытым небам і горад майстроў, паслухаць песні і вершы пра Дзятлава.

Свята адкрыла тэатралізаванае прадстаўленне “Старонкі гісторыі Дзятлава”. Пра важныя падзеі з гісторыі мястэчка прысутным расказвалі Канстанцін Астрожскі і яго жонка Аляксандра, Казімір Леў Сапега, вучоны муж-ністорык, Мікалай Радзівіл. Звярнуліся расказчыкі і да трагічных старонак гісторыі – падзеяў Вялікай Айчыннай вайны. Пагаварылі і пра наш час, а заадно прапанавалі гасцям свята прадэгусціраваць сыр пад брэндам “Сырная страна”, які выпускае ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

Вядучая свята Алена Абрамчык зазначыла, што здзецельская старонка “нарадзіла” шмат вядомых асобаў, сярод якіх ёсць паэты і запрасіла сучаснікаў на паэтычны конкурс “Табе, Дзятлава, прысвячаецца”. Свае вершы чыталі Юлія Салаш, Віялета Шэлег, Данііл Івашэвіч, Ксенія Калодзіч, Юлія Ляўковіч, Лідзія Нічыпар, Георгій Шундрык, Раіса Лакіза, Вера Хрышчановіч, а Ілья Панько сачыніў і праспяваў песню. Прысутныя з дапамогай галасавання вызначылі лепшых паэтаў. Імі сталі Вера Хрышчановіч, Ілья Панько, Раіса Лакіза.

Тым часам для навучэнцаў чацвёртых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава ў музеі ладзіўся квэст “Свістаць усіх у музей”.

Іншым удзельнікам свята таксама прапанавалі ўключыцца ў інтэрактыўную праграму “Гуляем і весялімся”.

Пасля цікавых і дынамічных конкурсаў весяліць публіку прадоўжылі ўдзельнікі ансамбля “Вербіца” Лідскага музычнага каледжа. Затым дзятлаўчан і гасцей райцэнтра запрасілі на майстар-клас па старадаўніх танцах, якія любілі нашы продкі. Жадаючыя з дапамогай інструктара вывучылі рухі і станцавалі лысага, польку, гапака.

Завяршыла святочную праграму яркае, феерычнае, запамінальнае фаершоу ад лідскай фаер-брыгады “Вогненыя Вораны”.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Читайте также:

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

Беларусь хацелася наведаць даўно

Каменныя могільнікі Дзятлаўшчыны

З гісторыі Жукоўшчынскага парку

administrator

View Comments

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

5 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

6 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

7 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

7 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

9 часов ago