Няхай інфекцыя не чапае

Грып – вострая вірусная інфекцыя, якая не мае сабе роўных па хуткасці глабальнага распаўсюджвання, прыводзячы да эпідэмій і пандэмій. Вірусы грыпу цыркулююць ва ўсім свеце, на грып можа захварэць любы чалавек незалежна ад полу, узросту і расы.

Сезонны і пандэмічны грып небяспечны для ўсіх, але максімальнай рызыцы развіцця неспрыяльных наступстваў падвяргаюцца цяжарныя жанчыны, дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў, людзі, старэйшыя за 65 гадоў, пацыенты з хранічнымі захворваннямі, а таксама медыцынскія работнікі.

Захворванне распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам, вірусныя часціцы па паветры перадаюцца ад заражанага чалавека да здаровага ў час размовы, кашлю і чхання, што асабліва небяспечна пры знаходжанні ў адным памяшканні з захварэлым (кабінет, грамадскі транспарт, месцы з вялікай колькасцю людзей). Таксама вірус лёгка распаўсюджваецца праз рукі і інфіцыраваныя паверхні.

Устойлівасць віруса грыпу ў знешнім асяроддзі невялікая. Колькі часу жыве вірус грыпу па-за арганізмам чалавека, залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя: чым яна вышэйшая, тым меншы тэрмін існавання віруса, пры пакаёвай тэмпературы вірус выжывае некалькі гадзін.

Грып пачынаецца раптоўна і доўжыцца каля тыдня. Асноўныя сімптомы –  павышэнне тэмпературы цела да 38-40 градусаў, агульная слабасць, павышаная патлівасць, галаўны боль, болі ў мышцах і суставах, сухі кашаль, заложанасць носа, слабы голас.

Вакцынацыя – гэта адзіны спецыфічны і таму самы эфектыўны шлях прафілактыкі грыпу і яго ўскладненняў.

Сучасныя вакцыны супраць грыпу добра пераносяцца як дзецьмі, так і дарослымі і спрыяюць фарміраванню спецыфічнага імунітэту ўжо праз 7-14 дзён пасля вакцынацыі, дзеянне чаго захоўваецца да 6-12 месяцаў.

Правядзенне прафілактычных прышчэпак у нашай краіне магчыма толькі пасля медыцынскага агляду і дазволу. Чалавеку ў стане абвастрэння хранічнага захворвання прапануюць дачакацца нармалізацыі стану і затым правесці вакцынацыю.

У 2018 годзе для вакцынацыі супраць грыпу ў Дзятлаўскім раёне выкарыстоўваецца вакцына «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці.

Зрабіўшы прышчэпку ад грыпу, вы абараняеце свой арганізм ад атакі вірусаў грыпу.

Таццяна КАСІЛА,

памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

2 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

2 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

2 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

3 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago