Нізкі паклон вам, людзі добрай душы!

Прафесійнае свята.

5 студзеня калектыў Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў наведаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, каб павіншаваць з прафесійным святам – Днём сацыяльнага работніка.

Андрэй Уладзіміравіч выказаў шчырыя словы ўдзячнасці калектыву ўстановы за работу:

– На вас ускладзена вялікая адказнасць – дапамагаць людзям, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы дзяржавы. Сацыяльны работнік – складаная, але неабходная грамадству прафесія, якая патрабуе не толькі ведаў, высокай кваліфікацыі, але і асаблівага душэўнага складу. Вы аказваеце дапамогу самым неабароненым катэгорыям насельніцтва, сярод якіх – пажылыя грамадзяне, інваліды, дзеці – тыя, каму вельмі патрэбны вашы цяпло і ўдзел. Ваша дзейнасць немагчыма без дабрыні, тактоўнасці, суперажывання. Ад кіраўніцтва і жыхароў раёна выказваю словы ўдзячнасці за высакародную працу, душэўную цеплыню, нераўнадушша і ўвагу, надзею, якую вы дорыце людзям! Жадаю моцнага здароўя, сіл, аптымізму, сямейнага дабрабыту і высокай ацэнкі вашых старанняў.

Андрэй Садоўскі ўручыў узнагароды работнікам дома-інтэрната: Падзячным лістом старшыні райвыканкама былі адзначаны галоўны бухгалтар Вольга Мазоль, кухонная рабочая Таццяна Аляксеева, санітаркі Валянціна Кухта і Таццяна Сідэнка.

Дырэктар дома-інтэрната Ігар Ціхан павітаў прысутных і правёў экскурс у гісторыю прафесійнага свята, павіншаваў з ім сваіх калег, якія кожны дзень самааддана і цярпліва працуюць у гэтай нялёгкай прафесіі, а таксама з надыходзячым святам Нараджэння Хрыстова, пажадаў міру, дабра і здароўя.

Жыхары Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў разам з гасцямі са Слоніма падрыхтавалі віншавальную канцэртную праграму для работнікаў установы.

Важна ведаць:

на 1 студзеня 2023 года ў сістэме сацыяльнай абароны Дзятлаўскага раёна працуюць 300 чалавек: 160 – у Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце, 117 – у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 13 – ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

За апошняе пяцігоддзе Цэнтр і ўпраўленне двойчы станавіліся прызёрамі спаборніцтваў сярод установаў сістэмы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама. На ўліку ва ўпраўленні  знаходзяцца 7636 атрымальнікаў пенсій, сярэдні памер якой па выніках мінулага года склаў больш за 605 рублёў. Адрасная сацыяльная дапамога ў 2022 годзе была аказана 729 грамадзянам на суму амаль 361 тысячу рублёў; 447 грамадзян атрымалі садзеянне ў працаўладкаванні. Таксама цэнтр аказвае сацыяльныя паслугі 501 непрацаздольнаму грамадзяніну, за якімі замацаваныя 70 сацыяльных работнікаў: тры сям’і, дзе нарадзіліся двайняты, карыстаюцца паслугамі няні.

У раёне адкрыўся шэраг сацыяльных установаў для людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе: з 2008 года функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў Казлоўшчыне на 30 месцаў, з 2013 года адчынены дзверы дома самастойнага сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў на 10 месцаў, з 2019 года ў якасці прытулку для тых, хто патрапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, функцыянуе кватэра на 4 месцы.

Наталля АВЯРЧУК

Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

12 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

12 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

13 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

13 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

14 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

17 часов ago